Максім Лепскі (нар. , ) — расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец маскоўскіх клубаў, прафесійную кар’еру пачаў у 2010 годзе ў казанскім «Рубіне-2». У 2012 годзе гуляў за саратаўскі «Сокал», дзе здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У 2013 годзе перайшоў у «Растоў», дзе выступаў у асноўным за моладзевы склад. 4 мая 2013 года дэбютаваў у расійскай Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Кубані» (0:2).

Улетку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Хімкі», але правёў толькі шэсць матчаў за каманду. У 2015 годзе, пакінуўшы «Растоў», стаў іграком пензенскага «Зеніта». Правёў у «Зеніце» паўтары гады, у 30 матчах забіў 2 галы.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт. У складзе «Нафтана» стаў адным з асноўных нападнікаў. У ліпені 2017 года пакінуў наваполацкі клуб.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін-2 Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Пенза Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан