Выбух у пецярбургскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся 3 красавіка 2017 года ў пецярбургскім метрапалітэне на перагоне паміж станцыямі Тэхналагічны інстытут і Сянная плошча. У выніку выбуху загінулі 13 (на 12:27 04.04.2017)http://tass.ru/proisshestviya/4151387 чалавек, пацярпеў 51 чалавекhttp://www.rbc.ru/rbcfreenews/58e30b659a79477e894ba411Список на сайте МЧС .
Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі ўзбудзіў крымінальную справу пасля выбуху ў метро Санкт-Пецярбурга. Па словах Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, разглядаюцца бытавая і крымінальная версіі выбухаў у метро, а таксама версія тэракта. Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі афіцыйна назвала выбух у пецярбургскім метро тэрактам.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку выбуху ў пецярбургскім метроСпачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.
Спасылкі
Сайт Национального антитеррористического комитета России Сайт МЧС России Сайт администрации Санкт-Петербурга Сайт Правительства России Сайт МОЗ России
Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі Катэгорыя:Пецярбургскі метрапалітэн Катэгорыя:Выбухі Катэгорыя:Аварыі і тэракты ў метрапалітэне Катэгорыя:Катастрофы 2017 года Катэгорыя:Падзеі 3 красавіка Катэгорыя:Красавік 2017 года Катэгорыя:2017 год у Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2017 года