Русэ (,  — Рушчук) — пяты па велічыні горад Балгарыі. Насельніцтва 166 056 жыхароў. Адзін з асноўных прамысловых і транспартных цэнтраў краіны, галоўны яе порт на Дунаі; паміж Русэ і Джурджу (Румынія) пракладзены чыгуначны і аўтадарожны мост.

Гісторыя thumb|left|300px|Сексагінта Прыста — рымскі надпіс

У I ст. н.э. пры імператары Веспасіяне тут былі пабудаваны рымскае ўмацаванае паселішча і прыстаньРусе // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 22. М., «Советская энциклопедия», 1975. стр.398 (у далейшым — крэпасць і порт Сексагінта Прыста). Крэпасць знаходзілася на галоўнай дарозе з Сінгідунума да дэльты Дуная і Чорнага мора. У 250 годзе готы разбурылі яе, але ў канцы III стагоддзя рымляне яе аднавілі. У IV стагоддзі яна была разбурана зноў (гэтым разам гетамі — варварскімі фракійскімі плямёнамі, якія надыходзілі з поўначы). У IX—X стст. на руінах балгары ўзвялі крэпасць і назвалі яе Русэ. У XIII—XIV стст. горад таксама называўся Гюргава (Ёргава) ў гонар Святога Георгія Пераможца.

1388—1878 Пасля асманскага заваявання ў 1388 годзе, у XV стагоддзі паселішча, якое ў гэты час атрымала назву Рушчук, становіцца ваенна-адміністрацыйным і гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. У далейшым тут была пабудавана адна са стратэгічных турэцкіх крэпасцей і Рушчук (разам з Сілістрай, Варнай і Шумлай) утварыў так званы «чатырохвугольнік» крэпасцей, якія раз’ядноўвалі землі заходняй і ўсходняй Балгарыі і фланкіравалі аперацыйныя кірункі ад Дуная да Балканаў.

У час руска-турэцкай вайны 1806—1812 гг. рускія войскі пасля няўдалага штурму 22 ліпеня 1810 года і аблогі ў верасні 1810 гады прымусілі турэцкі гарнізон крэпасці Рушчук да капітуляцыі.

22 чэрвеня 1811 года за 4 км на поўдзень ад горада адбылася бітва паміж рускай арміяй пад камандаваннем генерала М. І. Кутузава і турэцкімі войскамі везіра Ахмет-пашы, рускія войскі артылерыйскім агнём і контратакамі адбілі атакі туркаў і вымусілі іх да адыходу.

Насельніцтва

Клімат

Гарады-пабрацімы

Славутасці Кафедральны сабор Святога Паўла Крыжа. Помнік Свабоды

Вядомыя асобы Тодар Мінкаў (1830—1906) — балгарскі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Русенскай вобласці Катэгорыя:Гарады на Дунаі