Місхо́р (, , ) — кліматычны курорт на паўднёвым беразе Крыма.

Знаходзіцца за 12 км ад горада Ялта, у складзе гарадскога пасёлка Карэіз. Каля 7 км галечнага пляжа. Асноўны лекавы фактар — клімат міжземнаморскага тыпу. Клімататэрапія і таласатэрапія эфектыўныя пры лячэнні функцыянальных разладаў сардэчна-сасудзістай і нервовай сістэм. Санаторыі, у тым ліку «Беларусь», дамы адпачынку, пансіянаты, лячэбныя ўстановы. Помнік М. А. Багдановічу. Паблізу архітэктурны помнік «Ластаўчына гняздо», Ай-Петры.

Літаратура

Мисхор // Курорты. Энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 239—240.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Курорты Катэгорыя:Крым