А́льбрэхт Дзю́рэр (, 21 мая 1471, Нюрнберг — 6 красавіка 1528, Нюрнберг) — нямецкі жывапісец і графік, адзін з найвялікшых майстроў заходнееўрапейскага Рэнесансу. Прызнаны найбуйнейшым еўрапейскім майстрам ксілаграфііРоссийский гуманитарный энциклопедический словарь. Ксилография, які падняў яе на ўзровень сапраўднага мастацтва. Першы тэарэтык мастацтва сярод паўночнаеўрапейскіх мастакоў, аўтар практычнага кіраўніцтва па выяўленчым і дэкаратыўна-ўжытковым мастацтве на нямецкай мове, які прапагандаваў неабходнасць рознабаковага развіцця мастакоў. Заснавальнік параўнальнай антрапаметрыі. Апроч пералічанага, пакінуў заўважны след у вайскова-інжынернай справе распрацоўкай тэорыі фартыфікацыі. Першы з еўрапейскіх мастакоў, які напісаў аўтабіяграфію.
Біяграфія
Сям’я. Раннія гады. Навучанне (1471—1490) Будучы мастак нарадзіўся 21 мая 1471 года ў Нюрнбергу, у сям’і ювеліра , які перабраўся ў гэты нямецкі горад з Венгрыі ў сярэдзіне XV стагоддзя, і . У Дзюрэраў было васямнаццаць дзяцей, некаторыя, як пісаў сам Дзюрэр-малодшы, памерлі «ў юнацтве, іншыя, калі выраслі». У 1524 годзе з дзяцей Дзюрэраў былі жывыя толькі трое — Альбрэхт, і .
Будучы мастак быў трэцім дзіцём і другім сынам у сям’і. Яго бацька, Альбрэхт Дзюрэр-старэйшы, сваё венгерскае прозвішча Айтошы (, ад назвы сяла Айтош, ад слова ajtó — «дзверы».) даслоўна пераклаў на нямецкую як «Türer»; пасля яно трансфармавалася пад уплывам вымаўлення і стала пісацца «Dürer». Пра сваю маці Альбрэхт Дзюрэр-малодшы ўспамінаў як пра набожную жанчыну, што пражыла нялёгкае жыццё. Магчыма, саслабелая ад частых цяжарнасцяў, яна шмат хварэла. Хросным бацькам Дзюрэра стаў вядомы нямецкі выдавец .
Некаторы час Дзюрэры здымалі палову дома (побач з гарадскім цэнтральным рынкам) у юрыста і дыпламата Іагана Піркгеймера. Адгэтуль блізкае знаёмства дзвюх сем’яў, што належалі да розных гарадскіх саслоўяў: патрыцыяў Піркгеймераў і рамеснікаў Дзюрэраў. З сынам Іагана, , адным з самых адукаваных людзей Германіі, Дзюрэр-малодшы сябраваў усё сваё жыццё. Дзякуючы яму мастак пазней увайшоў у кола гуманістаў Нюрнберга, натхняльнікам якіх быў Піркгеймер, і стаў там сваім чалавекам.
З 1477 года Альбрэхт наведваў лацінскую школу. Спачатку бацька прыцягваў сына да працы ў ювелірнай майстэрні. Аднак Альбрэхт пажадаў займацца жывапісам. Старэйшы Дзюрэр, нягледзячы на шкадаванне пра выдаткаваны на навучанне сына час, саступіў яго просьбам, і ва ўзросце 15 гадоў Альбрэхт быў накіраваны ў майстэрню найзнакамітага нюрнбергскага мастака таго часу Міхаэля Вольгемута. Пра гэта расказаў сам Дзюрэр у «Сямейнай хроніцы», створанай ім пад канец жыцця, — адной з першых аўтабіяграфій у гісторыі заходнееўрапейскага мастацтва.
У Вольгемута Дзюрэр асвоіў не толькі жывапіс, але і гравіраванне па дрэве. Вольгемут разам са сваім пасынкам выконваў гравюры для «» . У працы над самай ілюстраванай кнігай XV стагоддзя, якой лічаць спецыялісты «Кнігу хронік», Вольгемуту дапамагалі яго вучні. Адна з гравюр для гэтага выдання, «Танец смерці», прыпісваецца Альбрэхту Дзюрэру.
Першае вандраванне. Жаніцьба (1490—1494)
Навучанне ў 1490 годзе па традыцыі завяршылася (), падчас якіх чаляднік пераймаў навыкі рамяства ў майстроў з іншых мясцовасцяў. Вучнёўскае падарожжа Дзюрэра працягвалася да 1494 года. Яго дакладны маршрут невядомы, ён аб’ездзіў шэраг гарадоў у Германіі, Швейцарыі і (на думку некаторых даследчыкаў) Нідэрландах, працягваючы ўдасканальвацца ў выяўленчым мастацтве і апрацоўцы матэрыялаў. У 1492 годзе Дзюрэр затрымаўся ў Эльзасе. Ён не паспеў, як таго жадаў, убачыцца з , мастаком, які жыў у Кальмары. Шангауэр быў услаўленым майстрам гравюры на медзі, яго творчасць моцна паўплывала на юнага мастака. Шангауэр памёр 2 лютага 1491 года. Дзюрэра з пашанай прынялі браты нябожчыка (Каспар, Паўль, ), і Альбрэхт меў магчымасць некаторы час працаваць у майстэрні мастака. Магчыма, з дапамогай Людвіга Шангауэра ён асвоіў тэхніку гравюры на медзі, якой у той час займаліся пераважна ювеліры. Пазней Дзюрэр пераехаў у Базель (мяркуецца, да пачатку 1494 года), які быў на той час адным з цэнтраў друкарства, да чацвёртага брата Марціна Шангауэра — Георга. Прыкладна ў гэты перыяд у кнігах, аддрукаваных у Базелі, з’яўляюцца ілюстрацыі ў новым, неўласцівым ім раней, стылі. Аўтар гэтых ілюстрацый атрымаў у гісторыкаў мастацтва імя «майстра друкарні Бергмана». Пасля знаходкі гравераванай дошкі тытульнага ліста да выдання «Лістоў св. Іераніма» 1492 года, падпісанай на звароце імем Дзюрэра, працы «майстра друкарні Бергмана» былі атрыбутаваныя яму. У Базелі Дзюрэр, магчыма, узяў удзел у стварэнні знакамітых гравюр на дрэве да «» Себасцьяна Бранта (першае выданне ў 1494, мастаку прыпісваецца 75 гравюр для гэтай кнігі). Лічыцца, што ў Базелі Дзюрэр працаваў над гравюрамі для выдання камедый Тэрэнцыя (засталося няскончаным, з 139 размечаных дошак былі выкананыя ўсяго 13), «» (45 гравюр) і малітоўніка (20 гравюр). Аднак мастацтвазнаўца лічыў, што прыпісваць усе базельскія гравюры Дзюрэру не варта.
Некаторы час ён знаходзіўся ў Страсбургу. Тут ён стварыў свой «» (1493) і адправіў яго ў родны горад. Магчыма, гэты аўтапартрэт азначаў сабой пачатак новага этапу ў асабістым жыцці мастака і быў прызначаны ў падарунак яго нявесцеGiulia Bartrum, «Albrecht Dürer and his Legacy», British Museum Press, 2002, ISBN 0-7141-2633-0.
У 1494 годзе Дзюрэр вярнуўся ў Нюрнберг і неўзабаве ажаніўся з дачкой сябра свайго бацькі, медніка, музыканта і механіка, . Дзюрэры парадніліся з сям’ёй, якая займала ў Нюрнбергу больш высокае становішча: Ханс Фрэй, уладальнік майстэрні па вырабе дакладных прылад, быў членам Вялікага Савета горада, а маці Агнэсы паходзіла са збяднелага дваранскага роду. З жаніцьбай павялічыўся сацыяльны статус Дзюрэра — цяпер ён меў права пачаць ўласную справу. Аднак само сямейнае жыццё мастака, відаць, склалася няўдала: муж і жонка былі занадта рознымі людзьмі, захаваныя лісты Дзюрэра сведчаць пра тое, што паміж ім і жонкай не было згоды. Шлюб быў бяздзетным, вядома, што абодва браты мастака: Эндрэс (1484—1555), залатых спраў майстар, і Ханс (1490—1538), жывапісец і гравёр, пазней прыдворны мастак Жыгімонта I, таксама памерлі, не пакінуўшы нашчадкаў.
Падарожжа ў Італію (1494—1495)
Мяркуецца, што ў 1494 годзе, праз два месяцы пасля жаніцьбы, Дзюрэр рушыў у падарожжа ў Італію. У «Сямейнай хроніцы» ён нічога не піша пра гэта падарожжа. Аўтар манаграфіі аб Дзюрэры (1876) М. Таўзінг адносіў гэты візіт у Італію да 1492—1494 гадоў, то-бок лічыў, што мастак пабываў там падчас вучнёўскага падарожжа. Аднак большая частка даследчыкаў мяркуе, што мастак быў у Італіі ў 1494—1495 гадах (існуе таксама думка, што да 1506 года Дзюрэр там не бываў), дзе, магчыма, знаёміцца з творчасцю Мантэньі, Палаёла, , Джавані Беліні і іншых майстроў.
Пацверджанне таго, што Дзюрэр здзейсніў вандраванне ў Італію ў 1494—1495 гадах, знаходзяць у яго лісце з Венецыі Вілібальду Піркгеймеру ад 7 лютага 1506 года, дзе мастак кажа пра тыя працы італьянцаў, якія спадабаліся яму «адзінаццаць гадоў таму», але зараз «больш не падабаюцца». Прыхільнікі версіі першага вандравання ў Італію звяртаюць таксама ўвагу на ўспаміны нюрнбергскага юрыста Крыстафа Шэйрля, які ў сваёй «Кніжачцы ў хвалу Германіі» (1508) называе наведванне Дзюрэрам Італіі ў 1506 годзе «другім». Усе недатаваныя пейзажныя замалёўкі Дзюрэра, якія сталі першымі ў выяўленчым мастацтве Заходняй Еўропы акварэлямі ў гэтым жанры, прылічаюцца прыхільнікамі версіі менавіта да італьянскага вандравання 1494—1495 гадоў. Пазней Дзюрэр выкарыстае гэтыя матывы, а таксама эцюды наваколля Нюрнберга ў сваіх гравюрах.
Пачатак самастойнай працы (1495—1505) У 1495 годзе Дзюрэр у Нюрнбергу адкрыў уласную майстэрню і цягам наступных дзесяці гадоў стварыў значную частку сваіх гравюр. У выданні першых серый яму дапамагаў Антон Кобергер. Паколькі рамёствамі ў Нюрнбергу, у адрозненне ад іншых гарадоў, дзе ўсё было падначалена гільдыям, кіраваў Гарадскі савет, майстры тут карысталіся большай свабодай. Дзюрэр змог выпрабаваць новыя прыёмы ў тэхніцы гравюры, адступаючы ад прыняных нормаў, а таксама адкрыць продаж першых адбіткаў. У 1495—1496 гадах Дзюрэр заняўся і гравераваннем на медзі.
Мастак супрацоўнічаў з такімі вядомымі майстрамі, як , Ганс фон Кульмбах і Ханс Бальдунг Грын, і выконваў гравюры для нюрнбергскіх выдаўцоў — Кобергера, Гольцэля, Піндара. У 1498 годзе Кобергер выдаў «Апакаліпсіс». Для гэтай кнігі Дзюрэр выканаў 15 ксілаграфій, якія прынеслі яму еўрапейскую слыннасць. У 1500 годзе друкарня Кобергера выпусціла «Пакуты св. Брыгіты», для якой Дзюрэр стварыў 30 гравюр, з іх толькі частка была, па звычаі таго часу, цэльнапалоснымі, астатнія з дапамогай складанай вёрсткі кніжнай паласы былі арганічна ўлучаныя ў тэксты.
Пасля першага падарожжа ў Італію Дзюрэр дзякуючы свайму сябру Піркгеймеру ўвайшоў у кола нюрнбергскіх гуманістаў. Ён гравераваў ілюстрацыі для выдадзеных «Складанкі камедый і вершаў» Храсвіты (1501) і для яго «Чатырох кніг пра каханне» (1502). Напэўна, Дзюрэр запаўняў прабелы ў сваёй адукацыі, чытаючы кнігі з багатага збору Піркгеймера. Вядома, што 14 кніг з яго бібліятэкі мастак упрыгожыў сваімі малюнкамі: гэта былі працы Лукіяна, Фукідыда, Тэафраста, Арыстафана, Арыстоцеля («Арганон», «Этыка», «Палітыка»), каментары Сімплікія. Без сумневу, што працы антычных аўтараў, а таксама зносіны з найадукаванымі людзьмі свайго часу, дазволілі мастаку знайсці новыя сюжэты для сваіх твораў.
У апошняе дзесяцігоддзе XV стагоддзя мастак стварыў некалькі маляўнічых партрэтаў: свайго бацькі, гандлёвага агента Освальда Крэля (1499, Старая пінакатэка, Мюнхен), саксонскага курфюрста Фрыдрыха III (1494/97) і (1498, Прада, Мадрыд). Адной з лепшых і значных прац Дзюрэра ў перыяд паміж 1494/5 і 1505 гадамі (магчыма, першым і другім падарожжамі мастака ў Італію) лічыцца «», напісанае для Фрыдрыха III. Трохі раней Дзюрэр выканаў для курфюрста Саксоніі «» і , напэўна, з памагатымі — «» (каля 1500).
У 1502 годзе памёр Дзюрэр-старэйшы, і Альбрэхт узяў на сябе клопаты пра маці і двух сваіх малодшых братоў — Эндрэса і Ханса.
Венецыя (1505—1507)
У 1505 годзе Дзюрэр з’ехаў у Італію. Прычына падарожжа невядомая. Магчыма, Дзюрэр хацеў не толькі зарабіць, але і збіраўся вырашыць справу з капіяваннем яго гравюр мастаком . Дэталі яго знаходжання ў Венецыі вядомыя з лістоў (іх захавалася дзесяць) Дзюрэра Вілібальду Піркгеймеру. У Венецыі мастак выканаў на заказ нямецкіх купцоў «» (ці «Свята ружанцаў», Прага, ) для , якая размяшчалася ў нямецкім гандлёвым доме Фандака дэі Тэдэскі. Знаёмства з венецыянскай школай зрабіла моцны ўплыў на маляўнічую манеру мастака, нягледзячы на тое, што карціна «Свята вянкоў з руж» сапсаваная няўмелымі рэстаўрацыямі, яна выразна дэманструе гэта. Паводле слоў самога Дзюрэра, гэта праца прымусіла тых мастакоў, хто ўважаў яго толькі за паспяховага гравёра, прызнаць, што ён таксама сапраўдны жывапісец.
На той час у Венецыі працавалі такія знакамітыя майстры эпохі Адраджэння, як Тыцыян, Джарджонэ (аднак няма дадзеных, што Дзюрэр сустракаўся з імі), Пальма Векіа і іншыя. Але «найлепшым у жывапісе» (pest in gemell) нямецкі мастак лічыў Джавані Беліні, карціны якога ўразілі яго неверагоднымі сілай і глыбінёй каларыту і з якім, у адрозненне ад іншых венецыянскіх майстроў, у яго ўсталяваліся сяброўскія адносіны. Магчыма, што «» (карціны, дзе поруч з Марыяй і немаўлём пададзены Ян Хрысціцель, нехарактэрныя для германскага выяўленчага мастацтва) была выкананая Дзюрэрам на замову Беліні. Верагодна, што і яшчэ адна венецыянская праца Дзюрэра «» таксама прызначалася Беліні. Творчасць Дзюрэра была высока ацэненая ў Венецыі, а яе рада прапанавала мастаку гадавое ўтрыманне ў памеры 200 дукатаў з тым, каб ён затрымаўся.