Тэатр музычнай камедыі імя Акопа Параняна — тэатр музычнай камедыі, што знаходзіцца ў сталіцы Арменіі горадзе Ерэване. Заснаваны ў 1942 годзе.
Гісторыя
Савецкі час У лютым 1941 года на сесіі Вярхоўнага Савета Армянскай ССР было прынята рашэнне пра арганізацыю ў Ерэване тэатра музычнай камедыі. Увасобіць рашэнне з’езда і адкрыць тэатр удалося ўжо на наступны 1942 год. Новы тэатр быў названы ў гонар вядомага армянскага драматурга Акопа Параняна, а першым яго дырэктарам, 15 сакавіка 1942 года, быў прызначаны Завен Варданян. Сярод першых пастановак ерэванскага тэатра былі творы армянскай класікі «Карынэ» Тыграна Чухаджана і «Кум Моргана» Аляксандра Шырванзадэ, апроч гэтага, тэатрам было пастаўлены шэраг спектакляў сусветнай класікі. У 1943—1945 гадах тэатрам кіраваў заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР Арцемій АйвазянМузыкальная энциклопедия. Гл. ред. Ю. В. Келдыш. Т 1. А — Гонг. 1072 стб. с илл. М.: Советская энциклопедия, 1973. Сярод лепшых пастановак таго часу «Вольны вецер» Дунаеўскага, «Усходні дантыст» і «Хадж Назар» Айвазяна і Дземірчана, «Вялікае вяселле» Тыграняна і шэраг іншыхМузыкальная энциклопедия. т.1 — Гл. ред-ры. С. С. Мокульский, П. А. Марков — Изд-во «Советская энциклопедия», 1961 г. стр. 303.
У савецкі час тэатр імя А. Параняна найчасцей звяртаецца да маральна-этычных праблем адносін у грамадскім і сямейным жыцці сучаснікаў. У музычных камедыях тэатра заўважна прыцягненне і да сатыры, да абсмейвання духоўнай злыбеды і парадыравання мяшчанстваЖукова Л. Л. 'В мире оперетты' / гл. Черты национальной оперетты /- Москва: Знание, 1976 — с.112.
Незалежная Арменія З развалам Савецкага Саюза тэатральнае мастацтва ў Арменіі стала прыходзіць у заняпад. Выжыўшы ў цяжкія дзевяностыя, тэатр знайшоў другое дыханне. У 1998 годзе на міжнародным тэатральным конкурсе ў Руставі тэатр становіцца пераможцам у намінацыі «лепшая класічная пастаноўка». Нягледзячы на ўсе цяжкасці, у 2007 годзе ў тэатры было паказана тры новыя спектаклі і больш 140 рэпертуарных пастановак. Штогод, пачынаючы з 2010 года, у тэатры праходзіць цырымонія ўручэння нацыянальнай тэатральна прэміі «Артавазд», якая была перанесена сюды з кінатэатра «Масква». Ужо праз год на прэміі «Артавазд 2011», праходзілай у родных сценах, за пастаноўку рэжысёрам Шушан Геваргян спектакля «Арэгназан», тэатр атрымаў галоўны прыз у намінацыі «Лепшы моладзевы спектакль». У 2013 годзе на прэміі «Артавазд 2013» спектакль «Кум Моргана», пастаўлены на сцэне тэатра рэжысёрам Ервандам Казанчанам, быў прызнаны «Лепшым спектаклем».
Гл. таксама Святлана Рубенаўна Грыгаран
Катэгорыя:Тэатры Ерэвана Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:1942 год у Ерэване