Аляксандр Аляксандравіч Бажбеук—Мелікаў (Бажбеук-Мелікян; 1891—1966) — савецкі маляр, мастак і каларыст армянскагаАрмянские художники Тбилиси . Газета «Ноев ковчег». паходжання, заслужаны мастак Грузінскай ССР (1961).
У 1906-10 гадах Бажбеук—Мелікаў вучыўся ў тыфліскай Мастацкай вучылішчы, а з 1911 года ў пецярбургскай Акадэміі МайстэрстваўР. Г. Дрампян, Бажбеук-Меликян, М., 1971.. У 1922—1929 гадах ён выкладаў у Народнай мастацкай студыі М. І. Таідзэ, з 1929 па 1938 год у тбіліскай Акадэміі Майстэрстваў.
Біяграфія
Аляксандр Аляксандравіч Бажбеук—Мелікаў нарадзіўся ў Тыфлісе ў 1891 годзе ў сям’і службоўца. Бажбеук — Мелікавы былі карэннымі тбілісцамі.
У 1903 годзе, Бажбеук—Мелікаў пасля наведванняў вечаровых заняткаў мастацкай школы, паступае ў Вучылішча малярства і скульптуры Каўказскага Таварыства заахвочання вытанчаных мастацтваў.
У 1910 годзе Аляксандр Аляксандравіч едзе ў Маскву, дзе навучаецца ў студыі мастака В. Н. Мяшкова, і потым пераязджае ў Пецярбург і паступае ў Акадэмію майстэрстваў.
З 1913 года Бажбеук—Мелікаў заклікаецца ў армію, а з 1914 па 1918 год знаходзіцца на фронце ў Адэскай Акрузе.
У 1917 годзе ён вяртаецца ў Тбілісі і гэты год стаў пачаткам яго самастойнай мастацкай дзейнасці.
З 1922 па 1929 гадах Бажбеук—Мелікаў выкладае ў студыі М. Таідзе і да 1937 года — у Акадэміі майстэрстваў Грузіі.
Літаратура «Популярная художественная энциклопедия.» Под ред. Полевого В. М.; М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. Государственный Русский музей. Живопись. Первая половина XX века. Каталог А-В. Т. 8. СПб: Palace Edition, 1997. Том: 8, Стр.: 36.
Спасылкі Диана Шерешашвили АЛЕКСАНДР БАЖБЕУК-МЕЛИКОВ: ЖИЗНЬ В ПОИСКАХ ПРЕКРАСНОГО. Svobodnaia Gruziia. 2002-05-22 SGR-No. 092. Марина Медзвариашвили ИДЕИ ДОБРА И ЛЮБВИ . Журнал «Русский клуб».
Катэгорыя:Мастакі СССР