Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.
Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб «Смалявічы-СТІ», які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя «Прамень» і «Тарпеда», «Смалявічы-СТІ» і гомельскі «Лакаматыў». Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму «Промню», які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі «Смалявічы-СТІ», якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.
Склад удзельнікаў У параўнанні з сезонам 2016, калі колькасць удзельнікаў часова скарацілася да 14, у сезоне 2017 зноў прымалі ўдзел 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2016 («Гомель» і «Дняпро») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Белшына» і «Граніт». Апошні клуб Першай лігі 2016 «Ашмяны» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2017 атрымалі «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк». У студзені 2017 года была зацверджана схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, па столькі ж каманд выбывае ў адваротным кірункуИсполком АБФФ: ротация между лигами прежняя, легионеров на поле пять, трансляции улучшить.
Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Белшына» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2016) «Граніт» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2016) «Хваля» (1-е месца ў Другой лізе 2016) «Асіповічы» (2-е месца ў Другой лізе 2016) «Нёман-Агра» (4-е месца ў Другой лізе 2016)
Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Гомель» (1-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу) «Дняпро» (2-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу) «Ашмяны» (14-е месца ў Першай лізе 2016, вылет у Другую лігу)
Перайменаванні клубаў «Гомельчыгунтранс» змяніў назву на «Лакаматыў» (Гомель) «Зорка-БДУ» (Мінск) змяніла назву на «Энергетык-БДУ» «Слонім» змяніў назву на «Слонім-2017»
Клубы-ўдзельнікі
КлубГорадМесца ў сезоне 2016СтадыёнУмяшчальнасць Асіповічы Асіповічы 2 у Другой лізе «Юнацтва» 2500 Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750 Белшына Бабруйск 15 у Вышэйшай лізе «Спартак»імя Пракапенкі 37001500 Граніт Мікашэвічы 16 у Вышэйшай лізе «Палессе», Лунінец 3090 Лакаматыў Гомель 3 СДЮШАР-8«Лакаматыў» 1500750 Ліда Ліда 6 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Нёман-Агра Стоўбцы 4 у Другой лізе «Юнацтва» 650 Орша Орша 7 ЦСК 2582 Прамень Мінск 4 «Алімпійскі» 1500 Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220 Смалявічы-СТІ Смалявічы 8 «Азёрны»«Акцябрскі» 1600400 Смаргонь Смаргонь 5 «Юнацтва» 3200 Тарпеда Мінск 9 «Тарпеда» 5200 Хваля Пінск 1 у Другой лізе «Хваля» 3136 Хімік Светлагорск 12 «Папернік»«Хімік» 25001500 Энергетык-БДУ Мінск 10 РЦАР-БДУ 1500
Турнірная табліца
1 З «Промня» зняты 10 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016. 2 З «Белшыны» зняты 2 ачка за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ. 3 З «Граніта» зняты 6 ачкоў за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
Вынікі матчаў
Статыстыка гульцоў Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Юрый КазлоўПрамень162 Валерый ГарбачыкСмалявічы-СТІ15- Леанід ХанкевічПрамень154 Аляксей РудзянокНёман-Агра / Смаргонь14- Аляксей ХадневічОрша146 Сяргей ВаладзькоХваля12- Павел ЗабелінГраніт128 Мікіта ПацкоТарпеда11- Ян СянкевічГраніт11- Кірыл СідарэнкаЛакаматыў11- Дзмітрый ТамелаТарпеда11- Арцём ФядзянінАсіповічы11
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2017 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у футболе