Мінскі гарадскі педагагічны каледж (МГПК) — сярэдне-спецыяльная ўстанова адукацыі ў Мінску, якая рыхтуе спецыялістаў па выхаванні дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Размешчаны па адрасе вул. Макаёнка, 29.
Гісторыя Менскі беларускі педагагічны тэхнікум (МБПТ) створаны ў 1921 г. на базе 1 і 2-га аддзяленняў Менскага інстытута народнай адукацыіМинский белорусский педагогический техникум. Яго першым дырэктарам стаў А. А. Сцепуржынскі. З 1922 г. па 1931 г. Менскі Белпедтэхнікум насіў імя У. М. Ігнатоўскага. Будынак тэхнікума размяшчаўся па вуліцы Савецкай, 107. Да 1925 года педтэхнікум рыхтаваў настаўнікаў пачатковых класаў, у 1925 годзе адкрылася дашкольнае аддзяленне.
У красавіку 1937 годзе педагагічныя тэхнікумы перайменаваны ў педагагічныя вучылішчы, адпаведна Белпедтэхнікум перайменаваны ў Менскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча Народнага камісарыята асветы БССР. У 1939 г. Мінскаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Н. К. Крупскай.
З 1941 па 1944 гады ў сувязі з нямецкай акупацыяй Мінска педвучылішча часова спыніла існаванне, а ў 1944 годзе аднавіла сваю дзейнасць. У першыя паваенныя гады ажыццяўляла падрыхтоўку навучэнцаў на двух аддзяленнях — пачатковай адукацыі і дашкольнай адукацыі. У той час вучылішча размяшчалася па вуліцы Захарава, 59.
У 1956 годзе загадам Міністэрства асветы БССР МПВ імя Крупскай было закрыта. Ізноў адкрыта ў 1965 годзе ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР на базе Смалявіцкага педагагічнага вучылішча.
У 1982 годзе вучылішча было падзелена на 2 навучальных установы: педагагічнае вучылішча № 1 (дашкольнае) і № 2, якое рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў. У 1995 г. Мінскае педвучылішча № 1 атрымала імя М. Танка. Пазней ім быў нададзены статус каледжаў. У 2004 годзе каледжы былі рэарганізаваны і далучаны да вышэйшых навучальных устаноўКогда уходят в детство , дадзены каледж апынуўся структуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
У 2016 годзе рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта створана дзяржаўная ўстанова адукацыі Мінскі гарадскі педагагічны каледж, які здзяйсняе падрыхтоўку па спецыяльнасцях «Пачатковая адукацыя» і «Дашкольная адукацыя».
Вядомыя выпускнікі Антон Іванавіч Марэцкі (нар. 1936) — беларускі філосаф. Кастусь Шавель (1912—1987) — беларускі паэт (вучыўся ў тэхнікуме з 1928 года)Уздзеншчына літаратурная. Пісьменнікі-землякі. Кастусь Шавель // ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:Вуліца Макаёнка (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе