Рынар Валееў (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец адэскага «Чарнаморца», гуляў за клуб у юнацкім першынстве Украіны. У 2005 годзе выехаў у Нідэрланды, далычыўшыся да юнацкай каманды клуба «Дэ Графсхап», за які тады выступаў старэйшы брат Рынара Руслан Валееў. Неўзабаве вярнуўся ва Украіну, гуляў у адэскіх аматарскіх клубах.

У студзені 2007 года падпісаў кантракт з «Чарнаморцам». 18 сакавіка 2007 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Крыўбаса» (2:3). Улетку 2008 года быў аддадзены ў арэнду алчэўскай «Сталі». Сезон 2009/10 правёў у кіеўскай «Абалоні», пасля чаго перайшоў у «Крыўбас». Улетку 2013 года крыварожскі клуб спыніў існаванне, і Валееў у якасці свабоднага агента зноў стаў іграком «Чарнаморца».

Улетку 2014 года, пакінуўшы «Чарнаморац», стаў іграком казахстанскага «Іртыша». У 2015 годзе вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Ільічоўца». У 2016 годзе на кароткі час быў іграком «Гарняка» і малдаўскай «Дачыі», пасля чаго зноў апынуўся ў «Ільічоўцы».

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Іслач» і неўзабаве падпісаў кантракт«Ислочь» подписала контракт с украинцем Валеевым. Здолеў замацавацца ў аснове каманды і стаць адным з яе лідараў. У лістападзе 2017 года, за тур да заканчэння чэмпіянату, разам з іншымі ўкраінскімі легіянерамі пакінуў «Іслач»Шелихов, Логинов, Валеев, Балашов и Ивашко покинули "Ислочь".

У жніўні 2018 года далучыўся да клуба другога дывізіёна Грузіі «Шэвардэні-1906». У сакавіку 2019 года вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да данецкага «Алімпіка». У жніўні 2019 года перайшоў у «Абалонь-Бровар». Сезон 2020/21 правёў у адэскім «Чарнаморцы», дапамог клубу вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. У ліпені 2021 года стаў іграком клуба Другой лігі «Пэрэмога» з Дніпра. У 2022 годзе адправіўся ў Германію, дзе далучыўся да аматарскага клуба «Дзюсельдорф», а неўзабаве перайшоў у «Дуйсбург», дзе гуляў да канца сезона 2022/23.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Алчэўск Катэгорыя:Ігракі ФК Абалонь Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Іртыш Паўладар Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Гарняк Крывы Рог Катэгорыя:Ігракі ФК Дачыя Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Шэвардэні-1906 Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Пэрэмога Дніпро Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Германіі