Багдан Рудзюк (нар. , Пакатыліўка, Харкаўская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца аматарскага клуба «Энергетык» з Саланыціўкі.
Клубная кар’ера На юнацкім узроўні выступаў за харкаўскія «Геліяс» і «Усход». Пазней некаторы час гуляў на аматарскім узроўні, выступаў за моладзевыя склады сімферопальскай «Таўрыі» і луганскай «Зары».
З 2015 года выступаў у другім дывізіёне Славакіі за клубы «Бодва», «Попрад» і «Рымаўска Собата». У ліпені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і неўзабаве падпісаў кантракт"Слуцк" объявил о подписании украинского защитника. Стаў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў случан, аднак па заканчэнні сезона ў лістападзе 2016 года пакінуў камандуМилько, Голяткин и Рудюк уходят из «Слуцка».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантрактУкраинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками "Днепра". У складзе магілёўскага клуба стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Дняпром»"Днепр" расстался с Богданом Рудюком, і ў жніўні стаў іграком «Крумкачоў»Рудюк подписал контракт с "Крумкачами", дзе таксама замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў «Крумкачы»Рудюк и Иванов расстались с "Крумкачами".
У студзені 2018 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з кам’янскай «Сталлю»Украинский экс-защитник "Крумкачей" перешел в "Сталь". Аднак, не згуляў за клуб ніводнага матча ў Прэм’ер-лізе, і ў ліпені 2018 года, пасля таго як «Сталь» спыніла існаванне, застаўся без каманды.
З 2019 года выступае за аматарскі клуб «Энергетык» з Саланыціўкі ў чэмпіянаце Харкаўскай вобласці.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Рымаўска Собата Катэгорыя:Ігракі ФК Попрад Катэгорыя:Ігракі ФК Бодва Молдава над Бодваў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль