Санторыа Санторыа (; — ) — італьянскі ўрач (анатам і фізіёлаг), вынаходнік ртутнага тэрмометра.
Біяграфія Працаваў урачом у Польшчы, Венгрыі, Харватыі, вёў прафесарскую дзейнасць у Падуанскім універсітэце. Асноўныя даследаванні праводзіў у галіне абмену рэчываў чалавека, асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню дыхання і «нябачнага выпарэння» з паверхні скуры.
Праводзіў даследаванні на сабе, у якіх імкнуўся паказаць колькасна фізіялагічныя працэсы ў арганізме.
Падчас даследчай дзейнасці вынайшаў шэраг вымяральных прыбораў, сярод якіх прыбор для вымярэння сілы пульсацыі артэрый, шалі для назірання за зменамі масы чалавека. У 1626 годзе разам з Галілеа Галілеем стварыў першы ртутны тэрмометр.
Большую частку сваіх даследаванняў апісаў у кнізе «De statica medicina» (1614).
Катэгорыя:Медыкі Італіі