Аляксандр Сафонаў (нар. , Знам’янка, Кіраваградская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Бішафсгофен».

Клубная кар’ера На юнацкім узроўні гуляў за кіраваградскі «Алімпік» і александрыйскі «Аметыст». З 2008 года гуляў на аматарскім узроўні ў розных клубах Кіраваградскай вобласці, у другой палове 2011 года выступаў за моладзевы склад «Александрыі».

У пачатку 2015 года далучыўся да клуба «Чаркаскі Дняпро», з якім атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2015/16 гуляў за каманду ў Першай лізе ў якасці трывалага іграка асновы. У жніўні 2016 года перайшоў у іншы першалігавы клуб «Мікалаеў», але ўжо ўвосень пакінуў яго.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Слуцк» і ў лютым падпісаў кантракт"Слуцк" объявил о подписании контрактов с Трачинским, Сафоновым и Юсовым. У пачатку сезона выхадзіў на замену, але ўжо ў красавіку замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцы апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»Былина, Сафонов, Щегрикович, Гуренко, Коне и Юсов покидают «Слуцк».

У снежні 2017 года стаў іграком луцкай «Валыні»Экс-защитник "Слуцка" трудоустроился в Украине. У ліпені 2018 года перайшоў у «Чаркашчыну-Акадэмію», а ў сакавіку 2019 года перабраўся ў крамянчугскі «Крэмінь». Разам з «Крэмінем» выйшаў у Першую лігу, аднак у верасні 2019 года пакінуў каманду.

У студзені 2020 года далучыўся да аматарскага клуба «ЛНЗ-Лэбэдын», з якім у сезоне 2021/22 гуляў ужо ў Другой лізе. У ліпені 2022 года перайшоў у клуб «Бішафсгофен» з трэцяй аўстрыйскай лігі.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны (2): 2014/15, 2018/19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Чаркаскі Дняпро Катэгорыя:Ігракі ФК Мікалаеў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Валынь Луцк Катэгорыя:Ігракі ФК Крэмінь Крамянчуг Катэгорыя:Ігракі ФК ЛНЗ-Лэбэдын Катэгорыя:Ігракі ФК Бішафсгофен