Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — вёска Парэчча.
Гісторыя Парэцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на Друскеніцкі пасялковы савет і 10 сельсаветаў: Берштаўскі, Друскеніцкі, Ліхацкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі, Наварудскі, Парэцкі, Плябанішкаўскі, Прывалкаўскі, Шгелярскі.
25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы (Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы), увайшла ў склад Алітускага павета; частка, якая засталася ў БССР, была падзелена паміж Гродзенскім (Ліхацкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы) раёнамі.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Шчучынскага раёна