Рэ́жыцкі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1920 гадах. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай губерні. Цэнтр – горад Розіттэн (пасля 1893 г. - Рэжыца, пасля 1945 г. – Рэзэкнэ).
Гісторыя Рэжыцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет быў скасаваны, а ў 1802 г. — адноўлены ў складзе Віцебскай губерні. У 1920 годзе павет адыйшоў да Латвіі.
Геаграфія Рэжыцкі павет з'яўляўся адным з трох інфлянцкіх паветаў Віцебскай губерні. На поўначы межаваў з Ліфляндскай губерняй, на ўсходзе - з Люцынскім паветам, на захадзе і поўдні – з Дзвінскім паветам Віцебскай губерні. Плошча павета складала 3582 кв. вёрст.
Насельніцтва Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 136,4 тыс. чал.Дадзеныя агульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі на "Демоскоп Weekly", у тым ліку латышоў - 57,9%; рускіх - 23,9%; яўрэяў - 7,4%; беларусаў - 5,4%; палякаў - 4,8%. У павятовым горадзе Рэжыце пражывала амаль 11 тыс. чал.
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла 18 валасцей: — ; Андрэненская — в. Сталідзаны; Борхаўская — Борхава; Быкаўская — Быкава; Вайвадская — сядзіба Буклуйжа; Варклянская — Варкляны; Веліенская — Веліены; Галянская — сядзіба Інданы; Дрыцанская — Дрыцаны; Каўнацкая — с. Новая Слабада; Кульнеўская — сядзіба Ільзенберг; Макашанская — в. Уўзулава; Разенмуйжская — хутар Прытыка; Разейнаўская — сядзіба Вяртукшна; Сакстыгальская — Сакстыгаль; Салуіанская — в. Рускія Балбаржы; Сцярнянская — сядзіба Мястэры; Ружынская — Ружына; Узульмуйжская — сядзіба Балбышы.
Сучаснае становішча У цяперашні час тэрыторыя павета уваходзіць у склад Латвіі.
Вядомыя асобы Баляслаў Брэжга (1887—1957) — латвійскі гісторык, археолаг, палеограф, філолаг. Рыгор Міранскі (1875 — пасля 1926) — мінскі фатограф. Яніс Пуятс (нар. 1930) — кардынал-святар, архібіскуп рыжскі.
Спасылкі Старыя карты Рэжыцкага павета на сайце "Литера Ру" Мапа Рэжыцкага павета (1820) на Radzima.net Рымска-Каталіцкія касцёлы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты Праваслаўныя цэрквы Рэжыцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты
Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні