Раман Крывулькін (нар. , Лісуны, Аршанскі раён) — расійскі і беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Нарадзіўся ў вёсцы Лісуны каля Оршы ў Беларусі, але ва ўзросце 6 гадоў з сям’ёй пераехаў у Санкт-Пецярбург. У Санкт-Пецярбургу пачаў займацца футболам, пазней далучыўся да СДЮШАР «Зеніт», выступаў у першынстве горада. У 2015 годзе перайшоў у маскоўскі ЦСКА, дзе стаў выступаць за моладзевую каманду. Часам прыцягваўся да трэніровак з асновай ЦСКА, але так і не згуляў за асноўны склад у афіцыйных матчах.

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд ў беларускі клуб «Крумкачы», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. 2 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Віцебска» (1:0). Пазней здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды.

У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Крумкачы» і неўзабаве стаў іграком мінскага «Тарпеда». У складзе «Тарпеда» замацаваўся ў аснове. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі на два гады. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, а з чэрвеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе. У маі 201 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У ліпені 2019 года пакінуў «Тарпеда» і неўзабаве далучыўся да «Слуцка», дзе стаў асноўным абаронцам. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У сезоне 2020 заставаўся іграком асновы, са жніўня па кастрычнік адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2020 года пакінуў «Слуцк».

У студзені 2021 года стаў іграком клуба «Ленінградзец» з трэцяга расійскага дывізіёна. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22, пасля выступаў у аматарскім турнірах у Санкт-Пецярбургу.

Міжнародная кар’ера У 2014 годзе выступаў за зборную Санкт-Пецярбурга на міжнародных моладзевых турнірах — мемарыяле Гранаткіна і Кубку Садружнасці, быў прызнаны найлепшым абаронцам абодвух турніраў.

У сакавіку 2017 года атрымаў выклік у моладзевую зборную Беларусі, аднак у афіцыйных матчах так і не згуляў за яе.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Ленінградзец