Транспартная сістэма Рэспублікі Беларусь. Гісторыя У канцы XVIII—першай паловы XIX стст. беларускія губерні, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі, мелі больш развітую сістэму шляхоў зносін. Гэта з'явілася вынікам інтэнсіўнага будаўніцтва і развіцця водных і сухапутных шляхоў.
Чыгуначная Аператар
Аператар беларускай сеткі чыгунак — дзяржаўнае аб'яднанне Беларуская чыгунка. Беларуская чыгунка ажыццяўляе каля 75% усіх выконваемых у краіне грузавых і больш за 50% пасажырскіх перавозак. На БЧ працуюць каля 110 тысяч чалавек.
Чыгунка На Беларускай чыгунцы выкарыстоўваецца каляіна 1520 мм, эксплуатацыйная даўжыня пуцей — 5490,9 км, з іх дзвухпуцявыя ўчасткі 1640 км, аднапуцявыя — 3867. Агульная працягласць электрыфікаваных ліній складае 1128,3 км, вялікая частка якіх працуе на пераменным току 25 кВ, а 26 км на пастаянным току 3,3 кВ. У склад пуцявой гаспадаркі ўваходзіць больш за 7 тысяч км галоўных і 3 тысячы км станцыйных пуцей, каля 12 тысяч стрэлачных пераводаў, звыш 3,9 тысяч мастоў і штучных збудаванняў, больш за 70 пуцяправодаў і амаль 1,5 тысяч пераездаў. БЧ абслугоўвае 21 вакзал, 320 станцый, больш за пяцьсот пасажырскіх прыпыначных пунктаў. Дарога мяжуе з чыгункай Украіны, чыгункай Польшчы, чыгункай Літвы, чыгункай Латвіі, чыгункай Расіі. Транспартныя калідоры Тэрыторыю краіны перасякаюць два пан'еўрапейскія транспартныя калідоры, пазначаныя ў міжнароднай класіфікацыі нумарамі 2 (Захад-Усход) і 9 (Поўнач-Поўдзень) з адгалінаваннем 9b. Транспартны калідор № 2 Берлін - Варшава - Мінск - Масква - Ніжні Ноўгарад, праходзіць праз Германію, Польшчу, Беларусь і Расію. Транспартны калідор № 9 праходзіць праз Фінляндыю, Расію, Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію, Балгарыю і Грэцыю. Дзіцячая чыгунка
Развіццё У красавіку 2013 года прэзідэнт А. Лукашэнка даручыў ураду і кіраўніцтву БЧ распрацаваць праект чыгуначных зносін Мінска з Нацыянальным аэрапортам Мінск. Аднак праект некалькі разоў прымалі і адмянялі. У 2019 годзе будаўніцтва ацэньвалася ў 150 млн долараў ЗША. Планавалася прыцягнуць фінансы ЕБРР і Сусветнага банка. У снежні 2020 года Мінскім раённым выканаўчым камітэтам праводзілася грамадскае абмеркаванне справаздачы ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. У красавіку 2022 года было заяўлена аб адмове ад праекту.
Аўтамабільная Гл. таксама Грамадскі транспарт населеных пунктаў Беларусі
Аўтамабільныя дарогі Беларусі
Аўтамабільны транспарт
Авіяцыйная Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года еўрапейскія авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю. Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў».
Саміт ЕС прыняў палітычнае рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў ЕС, а таксама заклікаў авіяперавозчыкаў ЕС адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі.
7 жніўня 2021 года, пад ціскам Еўрасаюза і ЗША, Ірак прыпыніў усе пасажырскія рэйсы ў Беларусь з-за наплыву нелегальных мігрантаў у краіны Еўрасаюза з боку Беларусі.
21 верасня 2021 года Расійская Федэрацыя зняла «кавідныя» абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю.
Водная
Гарадская Мінск Мінскі аўтобус Мінскі тралейбус Мінскі трамвай Мінскі метрапалітэн Мазыр Мазырскі аўтобус Мазырскі трамвай Гродна Гродзенскі аўтобус Гродзенскі тралейбус
Трубаправодная
Гл. таксама Эканоміка Беларусі
Спасылкі