Міжнародны ўніверсітэт і гуманітарны інстытут «Еўразія» (, EIU) — прыватная ліцэнзаваная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў сталіцы Арменіі — Ерэване. З 2004 года ўніверсітэт перайшоў на адукацыйную мадэль, цалкам сумяшчальную з еўрапейскімі стандартамі вышэйшай адукацыі і Балонскага пагаднення. EIU прапануе магістарскія праграмы ў вобласці права, менеджменту і замежных моў; ажыццяўляе супрацу з ВНУ як на рэгіянальным, так і на міжнародным узроўні.

Літаратура

Катэгорыя:Універсітэты Ерэвана Катэгорыя:1996 год у Ерэване