Максіміліян Эмануэль Баварскі (; 7 снежня 1849, Мюнхен — 12 чэрвеня 1893, Фельдафінг) — герцаг Баварскі з Вітэльсбахаў. Малодшы брат імператрыцы Аўстрыі Лізаветы. Афіцэр баварскай каралеўскай арміі, генерал-лейтэнант.

Біяграфія Максіміліян Эмануэль — сын герцага Максіміліяна Баварскага і Людавікі Баварскай, малодшы з дзесяці дзяцей у герцагскай сям'і. Марыў пра ваенную кар'еру і ў 1865 годзе быў залічаны ў званні лейтэнанта у 2-і ўланскі полк. У 1866 годзе браў удзел у вайне супраць Прусіі, ваяваў пад Хюнфельдам і Хамельбургам. З 1867 года служыў у 3-м кавалерыйскім палку «Герцаг Карл Тэадор» і ў яго складзе ваяваў у часы Франка-прускай вайны пад Вертам, Бамонам і Арлеанам і ўдзельнічаў у аблозе Парыжа. У 1873—1874 гадах Макс Эмануэль быў адкамандзіраваны на вучобу ў Баварскую ваенную акадэмію, але скончыў толькі адзін курс, адправіўшыся служыць у 1-ы ўланскі полк, дзе ў 1875 годзе атрымаў званне ротмістра. У наступным годзе атрымаў званне маёра і стаў камандзірам эскадрона ў 1-м кавалерыйскім палку. З гэтай пасады ў 1877 годзе Макс Эмануэль быў звольнены ў запас па стане здароўя. У наступныя гады паслядоўна павялічваўся ў званні і ў 1889 годзе стаў генерал-лейтэнантам. У чэрвені 1893 года ў Макса Эмануэля адкрыўся страўнікавы крывацёк, ад якога ён памёр.

Нашчадкі У 1875 годзе Максіміліян Эмануэль дзякуючы пасродніцтву сястры-імператрыцы ажаніўся ў Вене з Амаліяй Саксен-Кобург-Гоцкай. У іх нарадзіліся трое сыноў:

Зігфрыд Аўгуст (1876—1952) Крыстаф Іосіф (1879—1963), у шлюбе з Ганнай Зібіг (1874—1958) Луітпольд Эмануэль (1890—1973)

Літаратура Othmar Hackl: Die Bayerische Kriegsakademie (1867—1914). C.H. Beck´sche Verlagsbuchhandlung. München 1989. ISBN 3-406-10490-8. S. 403. Norbert Nemec: Erzherzogin Maria Annunziata (1876—1961): Die unbekannte Nichte Kaiser Franz Josephs I., Böhlau Verlag Wien, 2010, ISBN 3-205-78456-1. Erika Bestenreiner: Sisi und ihre Geschwister. Piper Verlag 2003. ISBN 3-492-24006-2. Sigrid-Maria Größing: Sisi und ihre Familie. Verlag Ueberreuter. Wien/München 2005. ISBN 3-8000-3857-9. Hermann von Witzleben: Die Herzöge in Bayern. Prestel Verlag. München 1976. ISBN 3-7913-0394-5.

Катэгорыя:Вітэльсбахі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты, Германская імперыя Катэгорыя:Памерлі ад язвы страўніка Катэгорыя:Герцагі баварскія Катэгорыя:Удзельнікі франка-прускай вайны