Патача́нка, Габка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сэрвач (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 14 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 72 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Пачынаецца каля аграгарадка Валкалата, упадае ў Сэрвач за 1 км на поўнач ад вёскі Ясяноўцы Докшыцкага раёна. Рэчышча каналізаванае, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. У пойме знаходзіцца возера Станіслаўскае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Віліі)