Ганна Іванаўна Глушанкова (, , Руднянскі раён,  — , ) — узбекскі хімік, буйны вучоны ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняўУшла из жизни академик Анна Ивановна Глушенкова . Доктар хімічных навук (1972), прафесар (1982), заслужаны дзеяч навукі Узбекістана (1996), акадэмік (2000).

Біяграфія

У 1948 годзе скончыла , затым — аспірантуру гэтага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю, пазней — доктарскую. У 2000 годзе была выбрана сапраўдным членам Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан.

На працягу сваёй амаль 70-гадовай навукова-педагагічнай дзейнасці плённа працавала на такіх адказных пасадах, як загадчык кафедры , старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, дырэктар Інстытута хіміі раслінных рэчываў акадэміі навук, член прэзідыума акадэміі навук, і ўнесла дастойны ўклад у актуальныя даследаванні ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў, а таксама ў падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў ва Узбекістане.

Навуковая дзейнасць

Вынікі навуковых пошукаў Глушанковай шырока прымяняюцца ў народнай гаспадарцы Узбекістана, асабліва ў баваўнянай прамысловасці. Яе навуковыя працы ў галіне перапрацоўкі баваўнянага валакна і насення бавоўніка, вытворчасці з іх тавараў народнага спажывання і лекавых сродкаў маюць вялікае значэнне для развіцця галін эканомікі краіны.

З'яўляецца аўтарам больш за 400 навуковых артыкулаў, кніг і манаграфій, прысвечаных тэарэтычным і практычным пытанням хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў.

Узнагароды

Ордэн «», Заслужаны дзеяч навукі Узбекістана.

Катэгорыя:Акадэмікі АН Узбекістана Катэгорыя:Хімікі Узбекістана Катэгорыя:Вучоныя Узбекістана Катэгорыя:Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта