Пясо́чная — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на ўсход ад вёскі Лемнікі, упадае ва Ушу за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Трашчычы. Ад вусця на працягу 3 км каналізаваная. У вярхоўі пойма забалочаная, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Да пачатку меліярацыйных прац упадала ў Міранку.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна