Цятра́нка — рака ў Беларусі, у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 10 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 134 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 ‰. Пачынаецца ў напрамку на захад ад аграгарадка Лукі, цячэ па ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Ушу каля вёскі Уша. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — Лінзаў Роў (злева). У аграгарадку Лукі на рацэ створана сажалка.
Літаратура
— С. 305.
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна