Ума́н (Pulicaria, ад  — блаха) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае. Суквецце — кошык. Кветкавыя кошыкі ў агульным мяцёльчата-шчыткападобным суквецці. Краявыя кветкі песцікавыя, язычковыя, з завостраным трохзубчастым вяночкам. Сярэдзінныя — двухполыя, трубчаста-лейкападобныя, з пяцізубчастым вяночкам. Тычынак — 5. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне Віды роду сустракаюцца ў Еўразіі і Афрыцы, галоўным чынам засяроджаны ў Міжземнамор’і.

Таксанамія Род Уман уключае 63 відаСпіс відаў роду Уман на сайце The Plant List:

Зноскі

Літаратура

Блошница //

Спасылкі

Pulicaria // ИАС «ООПТ России» Pulicaria // The Plant List

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Афрыкі