__NOTOC__
16 мая (16 траўня) — сто трыццаць шосты (сто трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1532: Томас Мор пакідае пасаду лорд-канцлера Англіі. 1636: У Бельску ўніяты ўчынілі пагром праваслаўных храмаў. 1674: Ян Сабескі абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім. 1686: Паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў. 1804: Напалеон I абвешчаны імператарам. 1889: Упершыню апублікавана паэма «Тарас на Парнасе» (у газеце «Минский листок»). 1916: Падпісана пагадненне Сайкса — Піко паміж урадамі Вялікабрытаніі, Францыі, Расіі аб размежаванні сфер інтарэсаў на Блізкім Усходзе. 1986: У Гродна адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча. 1994: Адбылася прэм’ера фільма «Тры колеры: Чырвоны» рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага. 1999: Палітычная акцыя па выбарах Прэзідэнта Беларусі. 2005: Парламент Кувейта прыняў закон, згодна з якім жанчыны атрымалі поўныя выбарчыя правы. 2007: Нікаля Сарказі прыведзены да прысягі як Прэзідэнт Францыі. 2019: Гібель Яўгена Патаповіча ў Магілёве выклікала пераслед цыганоў. 2020: У Францыі арыштаваны Фелісьен Кабуга, адзін з галоўных абвінавачаных у датычнасці да генацыду ў Руандзе.
Нарадзіліся
1718: Марыя Гаэтана Аньезі, італьянскі матэматык 1755: Ян Непамуцэн Касакоўскі, вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч 1763: Луі Нікала Ваклен, французскі хімік 1782: Джон Сел Котмен, англійскі мастак 1817: Мікалай Кастамараў, расійскі гісторык (пам. 19.4.1885) 1831: Дэвід Эдвард Х'юз, англійскі і амерыканскі вынаходнік (пам. 22.1.1900) 1846: Генры Джон Эльвез, брытанскі батанік, энтамолаг 1887: Ігар Севяранін, рускі паэт (пам. 20.12.1941) 1905: Генры Фонда, амерыканскі акцёр тэатра і кіно 1911: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры (пам. 5.7.1996) 1915: Марыа Манічэлі, італьянскі кінарэжысёр 1918: Хуан Рульфа, мексіканскі пісьменнік (пам. 7.1.1986) 1953: Пірс Броснан, ірландскі акцёр 1955: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка 1957: Юрый Шаўчук, расійскі паэт і рок-музыкант 1965: Родзіка Дунка, румынская гімнастка 1970: Габрыэла Сабаціні, аргенцінская тэнісістка 1972: Анджэй Дуда, Прэзідэнт Польшчы з 2015 года 1977: Эміліяна Тарыні, ісландская спявачка 1986: Меган Фокс, амерыканская кінаактрыса 1995: Халімату Айіндэ, нігерыйская футбалістка
Памерлі
1657: Андрэй Баболя, рэлігійны дзеяч, каталіцкі місіянер (нар. 30.11.1591) 1703: Шарль Перо, французскі пісьменнік-казачнік (нар. 12.1.1628) 1830: Жан Батыст Жазеф Фур'е, французскі матэматык і фізік 1832: Казімір П'ер Пер'е, французскі палітычны і дзяржаўны дзеяч 1910: Анры Эдмон Крос, французскі мастак 1926: Мехмед VI, апошні султан Асманскай імперыі (нар. 2.2.1861) 1932: Альбер Лондр, французскі журналіст і пісьменнік 1942: Браніслаў Маліноўскі, англійскі этнограф і сацыёлаг 1973: Альберт Пэрыс Гютэрсла, аўстрыйскі мастак і пісьменнік 1979: Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі (нар. 20.9(2.10).1882) 1984: Ірвін Шоу, амерыканскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст 1995: Лола Флорэс, іспанская спявачка і танцорка фламенка 2017: Арва Кукумягі, эстонскі кінаакцёр
Святкуюць 516