Кра́маўка — рака ў Беларусі, у Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нёўда (прыток ракі Сэрвач, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 50 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 ‰. Пачынаецца ў напрамку на захад ад вёскі Сянежыцы, цячэ па ўсходняй частцы Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Нёўду на заходняй ускраіне вёскі Савашы. На працягу 2,5 км каналізаваная (ад вёскі Сапатніца да вёскі Забалацце). У вёсцы Сянежыцы на рацэ створана сажалка.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана)