Пі́нега () — рака ў Архангельскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Паўночная Дзвіна (басейн Белага мора).
Даўжыня ракі 779 км. Плошча вадазбору 42 600 км². Сярэдні расход вады 412 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 13,571Агафонова С. А. Пинега // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» км³/год. Утвараецца зліццём рэк Белая і Чорная. Працякае ў шырокай даліне. У верхнім цячэнні шырыня рэчышча да 20 м. У ніжнім цячэнні Пінега збліжаецца з ракой Кулой (Сотка), з якой злучаецца каналамФролова Н. Л., Демиденко Н. А. Кулой // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»Кулой // . Замярзае ў другой палове кастрычніка. Ледаход у першай палове мая. Рака сплаўная. Сярод прытокаў: Выя, Юла, Пакшэньга, Пюла, Шуйга, Сура, Ілеша, Нюхча, Шоча, Ёжуга, Чуплега.
Каля ракі пасёлкі Пінега і Карпагоры.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А. Пинега // Научно-популярная энциклопедия «Вода Росии» Пинега // Все реки России
Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Паўночнай Дзвіны