Біран Ндой (; нар. ) — сенегальскі футбаліст, абаронца клуба «Ньяры Тэлі».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага цэнтра падрыхтоўкі Elit foot, на працягу чатырох гадоў выступаў на радзіме за клуб «Ньяры Тэлі», з якім стаў срэбраным прызёрам нацыянальнага чэмпіянату і ўладальнікам кубка краіны.

У студзені 2017 года стала вядома, што Біран Ндой разам з братам Ісам прыбудзе на прагляд у беларускі клуб «Славія» з МазыраЧелядко, Курлович, два сенегальца и еще два футболиста пройдут просмотр в «Славии». Прыехаў у Мазыр у лютымБиран Ндой: "В Беларусь приехал, чтобы прогрессировать" і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантрактСенегальский защитник Биран Ндой подписал контракт со "Славией". У складзе «Славіі» стаў асноўным цэнтральным абаронцам. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, пасля чаго Біран пакінуў мазырскі клубБратья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию".

У 2018 годзе вярнуўся ў Сенегал, гуляў за «Пор Аўтаном», а ў 2020 годзе зноў далучыўся да «Ньяры Тэлі».

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Сенегала: 2015 Уладальнік Кубка Сенегала: 2016

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сенегала Катэгорыя:Ігракі ФК Ньяры Тэлі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Пор Аўтаном