«Кардон» — беларускі рок-гурт з Падляшша (Польшча).
Пераможца на фэсце «Бардаўская восень-1995». На фестывалі «Басовішча-1996» прэзентаваў свой адзіны альбом «Радыяцыя». Аўтарам большасці песень быў Крыштаф Сяскевіч. Анатоль Мяльгуй характыразаваў музыку гурту як рытмічную, рок-н-рольную, па-панкаўску схематычную.Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 353-355. Гурт быў вядомы песняй «Радыяцыя», якая стала гімнам беларускай моладзі Падляшша ў другую палову 1990-х.Антыядзерны тузін / UDF.by
Гурт спыніў існаванне ў 1999 годзе.
Дыскаграфія «Радыяцыя» (1998)
Удзел у зборніках «Сэрца Эўропы in rock» (2001), трэк «Айчына»
Спасылкі Старонка гурта на Last.fm
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Рок-гурты Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў Польшчы Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі