Жулавы (Віслянскія Жулавы; ) — нізінная вобласць у паўночнай частцы Польшчы, у дэльце Віслы.
Плошча раёна складае каля 1 000 км². Жулавы аддзелены ад Балтыйскага мора пясчанымі дзюнамі, складзены алювіяльнымі наносамі. Частка тэрыторыі знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора (да -1,8 м). Тут пабудаваны шматлікія дамбы і звыш 17 000 км меліярацыйных каналаў.
На поўдні раёна апрацоўваюцца пшаніца, цукровы бурак, каноплі; на поўначы і ўсходзе — малочная жывёлагадоўля, на паўночным захадзе — агародніцтва.
Спасылкі
Катэгорыя:Раўніны Польшчы Катэгорыя:Геаграфія Паморскага ваяводства