Звычайная пустальга (Falco tinnunculus), драпежная птушка з атрада сокалападобных (Falconiformes) сямейства сакаліных (Falconidae), самая распаўсюджаная драпежная птушка Цэнтральнай Еўропы пасля звычайнага канюка. Птушка 2007 года ў Германіі, сімвал САПР (Саюз аховы прыроды Расіі) 2002 года. Добра вядомая птушка, таму што ахвотна селіцца ў гарадах і лятае адметным чынам.
Этымалогія назвы Навуковая назва tinnunculus (літар. гучны, зыклівы.) паходзіць ад голасу звычайнай пустальгі, які нагадвае гукі «ці, ці, ці, ці». Тон і хуткасць голасу мяняецца ў залежнасці ад абставін.
Звычайная назва Паходжанне невядомаЭтымалагічны слоўнік беларускай мовы. У іншых мовах птушку называюць паводле яе іншых адметнасцяў. Напрыклад, нямецкае Turmfalke (літар. вежавы сокал) паходзіць ад таго, што звычайная пустальга ахвотна гняздуецца ў будынках, аддаючы перавагу іх верхняй частцы. Дыялектна-рэгіянальныя нямецкія назвы Rüttelfalke і Rüddelgeier (напрыклад, сокал-трапятун) перадаюць характэрныя асаблівасці палёту. Назвы сценавы, кафедральны і царкоўны сокал (ням. Mauerfalke, Domfalke, Kirchfalke) сведчаць аб найбольш тыповых месцах гнездавання на тэрыторыі паселішчаў чалавека. Сустракаецца ў нямецкай мове і назва галубіны шуляк (Taubensperber), што аднак з’яўляецца некалькі памылковай інтэрпрэтацыяй харчавальнага спектра птушкі. У адрозненні ад сапсана, галубы толькі ў выключных выпадках становяцца здабычай звычайнай пустальгі, у першую чаргу з-за значных памераў голуба.
У Беларусі, Украіне, Расіі сустракаецца таксама і назва «трасучка», якая паходзіць ад характэрнага палёту птушкі, калі яна трасецца, трапечацца ў паветры ў пошуках здабычы.Пустельга (Falco tinnunculus) (на рускай мове)
Вонкавы выгляд
Пер’е Афарбоўка пер’я звычайнай пустальгі яскрава палавы дымарфізм. Асабліва адметная розніца афарбоўкі пер’я галавы самцоў і самак. Галава самца светла-шэрая, у самкі іржава-бурага колеру. Далей, на рыжа-бурай спіне самца размешчаны невялікія чорныя і часткова ромбавідныя плямы. Верхнія крыючыя хваста, задняя спіна і хваставое пер’е аднолькавага светла-шэрага колеру. Канец з кантрасным пераходам у чорны колер, а затым у белую кайму. Ніжняя частка светла-крэмавая, у выключных выпадках з лёгкімі рыжаватымі плямамі і палоскамі. Ніжняя частка жывата і ніжнія крыючыя крылаў амаль белага колеру.
thumb|245px|left|Пустальга звычайная (Falco tinnunculus), злева самка, справа знізу самец з тыповымі цёмнымі крапінамі
У дарослай самкі па спіне праходзяць падоўжныя цемнаватыя палосы. У адрозненні ад самца хвост таксама рыжы, з некалькімі падоўжнымі кантраснымі палоскамі. У ніжняй частцы пер’е самак значна цямнейшае чым у самцоў, з больш адметнымі плямінамі. Афарбоўка пер’я маладых птушак адпавядае каляроваму спектру самкі, але крылы выглядаюць больш скругленымі і карацейшымі чым у дарослых экзэмпляраў. Акрамя таго, акантоўка іх контурнага пер’я (Remiges primarii) значна святлейшая. Васкавіца і радужына ў дарослых асобін жоўтыя, у маладых птушак ад светла-сіняга да жаўтавата-зялёнага колеру.
У прадстаўнікоў абодвух палоў хвост закруглены, таму што вонкавыя пёры хваста карацейшыя за сярэдняе хваставое пер’е. У дарослых птушак аканечнасці крылаў даходзяць канца хваста. Ногі жоўтыя, кіпцюры чорныя.
Будова цела Звычайная пустальга, тыпова для сокалаў, мае 15 шыйных пазванкоў, што дазваляе птушцы паварочваць шыю на 180°. Без павароту галавы звычайная пустальга мае погляд прыблізна ў 220°.
Велічыня цела і размах крылаў моцна вар’іруюць у залежнасці ад падвіду і індывідуума. У самцоў шырока распаўсюджанага ў Еўропе падвіду Falco tinnunculus tinnunculus звычайна сярэдняя даўжыня цела дасягае 34,5 см, у самак 36 см. Размах крылаў самца складае ў сярэднім амаль 75 см, і адпаведна 76 см у самак.
Пры ўмовах нармальнага развіцця і харчавання сярэдняя вага самцоў складае прыблізна 200 г, самкі важаць на 20 г больш. Звычайна вага самца застаецца нязменнай на працягу года, у самак жа значныя перапады; найбольшай вагі самкі дасягаюць у перыяд кладкі яек, калі могуць важыць, пры ўмове нармальнага харчавання, болей за 300 г. У буйнейшых (цяжэйшых) самак большая кладка і больш удала гадуецца патомства.
Палёт
Палёт звычайнай пустальгі вызначаецца вельмі хуткімі ўзмахамі крылаў. Нават недасведчаны чалавек без цяжкасцей распазнае звычайную пустальгу з гэтага характэрнага трапятлівага палёту. У такім палёце птушка быццам «стаіць» у паветры на вышыні 10-20 м, падпільноўваючы здабычу. Узмахі крылаў надзвычай частыя, хвост пры гэтым пераважна шырока распластаны і трохі схілены ўніз. Рух крылаў адбываецца амаль што ў вертыкальнай плоскасці, пры ўзмахах крыламі ўверх і ўніз перамяшаюцца прыблізна аднолькавыя аб’ёмы паветра. Убачыўшы магчымую здабычу (напрыклад, палявую мыш), птушка стрымгалоў кідаецца на яе і хапае, прычым тармажэнне адбываецца толькі перад самай зямлёй.
Хуткасць палёту звычайнай пустальгі можа дасягаць 60 км/г.
Голас
Пры даследаваннях былі выяўлены 11 розных галасавых адценняў у самак і больш за 10 у самцоў. Крыкі ўмоўна падзяляюцца на некалькі тыпаў, пры гэтым вышыня, тон, моц і частата крыку мяняюцца залежна ад сітуацыі. Самцы і самкі змяняюць галасавое адценне, напрыклад, у час вывядзення патомства. У самак гэта асабліва прыметна ў такавальны перыяд альбо калі яна падае сігнал самцу аб недахопе корму ў перыяд выседжвання птушанят.
Гукі, якія нагадваюць «ці, ці, ці» альбо «кі, кі, кі» — прыкмета ўзбуджэння, чуваць іх у першую чаргу тады, калі птушка занепакоена ў гняздзе. Варыянты гэтага крыку сустракаюцца і незадоўга да перадачы здабычы самцом у гняздо з самкай.
Гл. таксама Голас звычайнай пустальгі (фармат mp3), працягласць 1 мін. 12 сек.
Распаўсюджанасць thumb|240px|Распаўсюджанасць намінатнай формы ў Еўропезялёны=круглы год, жоўты=летам Звычайная пустальга — шырока распаўсюджаная птушка ў Еўропе, Азіі і Афрыцы, дзе засяляе практычна ўсе кліматычныя зоны палеарктычнага, эфіопскага, і арыентальнага рэгіёнаў. У межах жыццёвага арэалу адрозніваюць шэраг падвідаў звычайнай пустальгі, але дакладную іх колькасць вызначыць цяжка, бо не існуе адзінай думкі вучоных па падвідавай класіфікацыі. Наступныя акрэсленні падвідаў пераважна паводле П’ехокі (1991):
Falco tinnunculus tinnunculus: намінатная форма, насяляе практычна ўсю Палеантарктыку. Гнездавальны арэал сягае ад 68° паўночнай шыраты (Скандынавія) і 61° паўночнай шыраты (Расія) да астравоў Міжземнага мора і Паўночнай Афрыкі. Падвід распаўсюджаны таксама на Брытанскіх астравах. Falco tinnunculus alexandri: радзімай падвіду з’яўляюцца астравы Зялёнага Мыса, Falco tinnunculus neglectus: сустракаецца на поўначы астравоў. Гэтым падвідам характэрна больш каларытная афарбоўка ў параўнанні з намінатнай формай, а таксама некалькі меншыя крылы. Falco tinnunculus canariensis: селіцца на захадзе Канарскіх астравоў, сустракаецца таксама на Мадэйры. Falco tinnunculus dacotiae: распаўсюджаны на ўсходзе Канарскіх астравоў Falco tinnunculus rupicolaeformis: сустракаецца ад Егіпта і паўночнага Судана да Аравійскага паўвострава. Falco tinnunculus interstinctus: жыве ў Японіі, Карэі, Кітаі, Бірме, Асаме і Гімалаях. Falco tinnunculus rufescens: насяляе афрыканскія саванны паўднёвей Сахары да Эфіопіі. Falco tinnunculus archeri: сустракаецца ў Самалі і на паўднёвым узбярэжжы Кеніі. Falco tinnunculus rupicolus: селіцца ад Анголы на ўсход да Танзаніі і на поўдзень да Капландыі. Falco tinnunculus objurgatus: жыхар паўднёвай і ўсходняй Індыі, а таксама Шры Ланкі.
Зімоўка
Пры дапамозе кальцавання птушак былі высветлены асноўныя рысы пералётных паводзінаў звычайнай пустальгі. З шматлікіх знаходак кольцаў вядома, што звычайная пустальга можа паводзіць сябе і як пералётная, і як аселая, і як качэўная птушка. Пералётныя паводзіны птушкі змяняюцца пераважна ў залежнасці ад колькасці ежы ў адпаведным жыццёвым арэале.
thumb|190px|Звычайная пустальга, самец Птушкі, якія гняздуюцца ў Скандынавіі або краінах Прыбалтыкі, адлятаюць у большасці выпадкаў у вырай ў Паўднёвую Еўропу. Тады, калі градацыя палявой мышы надзвычай высокая, і, адпаведна, пошукі корму птушку не турбуюць, яна застаецца на зімоўку ў месцы свайго гнездавання. Так, напрыклад, нават на паўднёвым захадзе Фінляндыі назіраліся выпадкі, калі звычайная пустальга заставалася зімаваць і не адлятала ў вырай, таксама як касматаногі канюк і звычайны канюк. У выніку падрабязных даследаванняў высветлілася таксама, што птушкі, якія гняздуюцца ў Цэнтральнай Швецыі адлятаюць у вырай у Іспанію, часткова ў Паўночную Афрыку. Птушкі ж, якія гнездзяцца ў Паўднёвай Швецыі, адлятаюць у вырай перш усяго ў Польшчу, Германію, Бельгію і Паўночную Францыю.
Звычайныя пустэльгі, якія гнездзяцца ў Германіі, Нідэрландах і Бельгіі, з’яўляюцца аселымі і качэўнымі птушкамі. Толькі невялікая колькасць індывідаў адважваецца на далёкую вандроўку і зімуе ў рэгіёнах, у якія адлятаюць птушкі з Скандынавіі. Птушкі Паўночнай Азіі і Усходняй Еўропы адлятаюць на паўднёвы ўсход, пры гэтым малодшыя асобіны відавочна адлятаюць значна далей, выбіраючы за свае зімовыя кватэры побач з Паўднёвай Еўропай таксама Афрыку, дзе яны дасягаюць тэрыторый, якія мяжуюць альбо пераходзяць у трапічныя джунглі. Звычайныя пустэльгі, якія гнездзяцца ў еўрапейскай частцы Расіі, адлятаюць у вырай таксама і ва ўсходнія рэгіёны Міжземнамор’я.
Зімавальныя тэрыторыі азіяцкіх папуляцый прасціраюцца ад прыкаспійскіх тэрыторый і паўднёвай Цэнтральнай Азіі да Ірака і паўночнага Ірана. Сюды таксама адносіцца і паўночная частка пярэдняй Індыі. Таксама і азіяцкія папуляцыі з’яўляюцца аселымі і качэўнымі птушкамі, калі жыццёвы арэал забяспечвае неабходную колькасць здабычы ў зімовы перыяд.
Пералётныя паводзіны
Звычайная пустальга з’яўляецца т.зв. шырокафронтнай пералётнай птушкай, не трымаючыся традыцыйных пералётных маршрутаў. Гэтыя птушкі звычайна адлятаюць у вырай паасобку, а не групамі. Так, напрыклад, у 1973 годзе над Гібралтарскім пралівам сярод каля 210 тыс. сокалападобных праляцела 121 тыс. звычайных асаедаў, у той жа час звычайных пустэльгаў было ўсяго толькі 1237. Гэтыя лічбы сведчаць, па-першае, аб тым, што шырокараспаўсюджаная ў Еўропе звычайная пустальга толькі ў невялікай колькасці адлятае ў вырай у Афрыку, і, па-другое, аб тым, што праз Міжземнамор’е гэтыя птушкі пралятаюць больш шырокім фронтам.
Падчас пералёту звычайныя пустэльгі лятуць адносна нізка і звычайна на вышыні ад 45 да 100 метраў. Пералёт птушка працягвае нават пры неспрыяльным надвор’і, бо, у адрозненне ад іншых сокалападобных, звычайная пустальга не залежыць ад спрыяльнай тэрмікі. Таму птушка перасякае нават Альпы, што амаль што немагчыма для, напрыклад, звычайнага канюка, які здольны на гэта толькі ў выключных выпадках. Падчас пералёту над Альпамі звычайная пустальга карыстаецца пераважна пераваламі, але пралятае таксама і над вяршынямі і леднікамі.
Жыццёвы арэал
Тыповыя жыццёвыя арэалы
Звычайная пустальга адносіцца да відаў, якія лёгка адаптуюцца да навакольных умоў, таму жыццёвыя арэалы птушкі вельмі разнастайныя. Птушка звычайна не селіцца ў густых закрытых лясных масівах, а таксама на бяздрэўных сцяпных ландшафтах. У Цэнтральнай Еўропе звычайна пустальга даволі распаўсюджана ў культурных ландшафтах, і можа жыць практычна ў любым месцы, у непасрэднай блізкасці да якой ёсць край лесу або адкрытыя тэрыторыі, парослыя дрэвамі. Для палявання птушцы трэба адкрытыя плошчы з нізкай расліннасцю. Там, дзе няма дрэў, звычайная пустальга сядае на слупы высакавольтных электрычных ліній. З 1950-х гадоў вядомы нават адзіны выпадак, калі птушка гняздзілася на Аркенійскіх астравах на тэрыторыі, дзе зусім няма расліннасці.