Кузьма́ Максі́мавіч Кача́наў ( — ) — савецкі ваеначальнік, у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны камандуючы 34-й арміяй, генерал-маёр.

Біяграфія Кузьма Максімавіч Качанаў нарадзіўся 1 лістапада 1901 года ў вёсцы Целякі Віленскай губерніцяпер — вёска Целякі Віцебскай вобласці. Рускі.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. У 1919 годзе скончыў 2-я Стара-Пецяргофскія камандныя курсы. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Ваяваў на Усходнім і Паўднёвым франтах на пасадзе начальніка каманды пешых разведчыкаў, камандзіра роты, батальёна. У 1923 годзе скончыў Вышэйшую тактыка-стралковую школу камсастава РСЧА, а ў 1932 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. Прайшоў шлях ад камандзіра батальёну да намесніка начальніка штаба Ленінградскай ваеннай акругі. У 1937—1941 у камандзіроўцы ў Кітаі і Іспаніі. На пасадзе дарадцы, а затым галоўнага дарадцы пры штабах НВАК арміі і Іспанскай рэспублікі удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу аперацый. Па вяртанні на Радзіму знаходзіўся ў распараджэнні ГРУ.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Кузьма Максімавіч камандаваў 24-м стралковым корпусам 27-й арміі Паўночна-Заходняга фронту. Умела кіраваў корпусам у абарончых баях у раёне Даўгаўпілс і Пскова. 3 жніўня 1941 года прызначаны камандуючым 34-й арміяй, якая неўзабаве прыняла ўдзел у контрудары войскаў Паўночна-Заходняга фронту пад Старай Русай. У верасні пад ударамі пераўзыходзячых сіл вермахта армія адышла на раку Ловаць, а затым далей у раён Дзям'янска. Пасля гэтага генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў баязлівасці і самавольным адводзе войскаў.

Для расследавання абставінаў паражэння 9 верасня 1941 года на Паўночна-Заходні фронт прыбыла камісія ўпаўнаважаных Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ў складзе Н. А. Булганіна, Л. З. Мехліса і К. А. Мерацкова. Фактычна працай камісіі кіраваў Мехліс. Генерал-маёр К. М. Качанаў быў абвінавачаны ў самавольным адводзе войскаў арміі без загаду камандуючага фронтам, у страты кіравання войскамі, у злачыннай бяздзейнасці. Арыштаваны 12 верасня 1941 года. Ва ўспамінах К. А. Мерацкова ён апісаны так:

27 верасня 1941 года Ваенным трыбуналам Паўночна-Заходняга фронту прыгавораны да вышэйшай меры пакарання па артыкулах 193-2, п. «г», 193-20, п. «б» і 193-22 КК РСФСР. Дата расстрэлу — 29 верасня 1941 годаА. Чураков. Без суда и следствия. Месца пакарання смерцю і пахавання невядома.

30 студзеня 1958 года абвінавачванне з Кузьмы Максімавіча Качанава было знята.

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Медаль «XX гадоў РККА»

Літаратура Коллектив авторов. Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 90—91. — ISBN 5-86090-113-5. Исаев А. В. Котлы 41-го. История ВОВ, которую мы не знали. — М.: Яуза; Эксмо, 2005. — ISBN 5-87849-171-0 Рубцов Ю. В. Виновных нашли на передовой // «Военно-исторический журнал», 1994, № 9, С. 8—11. Черушев Н. С., Черушев Ю. Н. Расстрелянная элита РККА (командармы 1-го и 2-го рангов, комкоры, комдивы и им равные): 1937—1941. Биографический словарь. — М.: Кучково поле; Мегаполис, 2012. — С. 456. — 496 с. — 2000 экз. — ISBN 978-5-9950-0217-8. Спасылкі К. Гайворонский. За Родину, за Пушкина! А. Чураков. Без суда и следствия

Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя военачальнікі Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне