Дуб «Бартак» () — чарэшчаты дуб, помнік прыроды. Расце пры дарозе ў гміне Загнанськ у Свентакшыскім ваяводстве ў Польшчы. Найпапулярнейшае дрэва ў краіне. Мае акружнасць каля 9,85 м, а яго вышыня дасягае 30 м. У міжваенны перыяд дуб быў прызнаны журы на чале з вядомым польскім батанікам Уладзіславам Шафарам «найпрыгажэйшым дрэвам у Польшчы».

Гісторыя Паводле апошніх дэндралагічных даследаванняў узрост дрэва ацэньваецца ў 645—670 гадоў. Дакладны ўзрост дуба ўсталяваць немагчыма з-за гніення стрыжня. У некаторых крыніцах узрост «Бартака» ацэньваецца нават у 1200 гадоў.

З 1954 года дуб лічыцца помнікам прыроды. Па адной з легенд, у дубе «Бартак» схаваныя скарбы Яна III Сабескага і Марысенькі.

На ствале дуба з паўднёва-ўсходняга боку вісяць дзве фігуры ўкрыжаванага Хрыста, адлітыя, верагодна, у мясцовых металургічных заводах. На адно з распяццяў нанесена дата — 1853 год. Паводле адной з версій, іх павесілі ў гонар двух афіцэраў Студзеньскага паўстання. Паводле іншай версіі, адно распяцце павешана на святкаванне перамогі Сабескага ў Вене, а іншае было змешчана пасля заканчэння эпідэміі халеры ў 1853 годзе.

У 1829 годзе ў дуба «Бартак» было 14 асноўных галін і 16 дадатковых. У цяперашні час на дрэве захавалася восем асноўных галін.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Батанічныя помнікі прыроды Катэгорыя:Славутасці Польшчы Катэгорыя:Геаграфія Свентакшыскага ваяводства Катэгорыя:Загнаньск (гміна) Катэгорыя:Знакамітыя дрэвы