Джордж Уэлс Бідл (; , Уаху, Небраска — ) — амерыканскі генетык, аўтар гіпотэзы «адзін ген — адзін фермент».

Біяграфія У 1926 годзе скончыў Універсітэт Небраска-Лінкальна, а затым Карнельскі. У 1931—1936 гадах супрацоўнік Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. У 1937—1946 гадах прафесар універсітэта ў Стэнфардзе. У 1946—1961 гадах прафесар, кіраўнік аддзялення біялогіі ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

У 1961—1968 гадах прэзідэнт Чыкагскага ўніверсітэта. У 1968—1982 гадах дырэктар Інстытута біямедыцынскіх даследаванняў Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі.

Аўтар работ па цыталогіі і генетыцы, а таксама даследаванняў у галіне генетычнага кантролю метабалізму, фізічных і хімічных асноў спадчыннасці. Усебакова даследаваў (у вопытах з маісам, мухай дразафілай і грыбком нейраспорай) прыроду і функцыі генаў, усталяваў здольнасць бактэрый ўз’ядноўваць чужародныя генетычныя субстанцыі з уласнымі.

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1958), сумесна з Э. Тэйтэмам і Дж. Ледэрбергам за даследаванні па генетыцы мікраарганізмаў.

Катэгорыя:Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Генетыкі ЗША