Віла Каліба () — філіял Татраўскага музея, які знаходзіцца ў горадзе Закапанэ Малапольскага ваяводства, Польшча. Першы будынак закапанскага стылю, які спраектаваў польскі архітэктар і пісьменнік Станіслаў Віткевіч. Знаходзіцца на вуліцы Касцеліска, 18. Будынак уваходзіць у склад турыстычнага маршруту «». Помнік культуры Малапольскага ваяводства.

Гісторыя Будынак быў пабудаваны ў 1893 годзе. Яго назва паходзіць ад дыялектнага гуральскага слова «Koliba», якое азначае пастушы будан. Віла была пабудавана для землеўладальніка Зыгмунта Гнатоўскага, які першапачаткова хацеў пабудаваць простую гуральскую хату, каб размясціць у ёй сваю этнаграфічную калекцыю. Аднак, план будаўніцтва быў зменены Станіславам Віткевічам, які дадаў да будынка асобную заходнюю частку, на першым паверсе якой размясціў гасціную і спальню, а на другім паверсе — яшчэ адну спальню і пакой для прыслугі. У 1901 годзе да будынка была дададзеная яшчэ адна невялікая прыбудова.

2 мая 1983 года будынак быў унесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства пад рэгістрацыйным нумарам А-346Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytków nieruchomych — województwo małopolskie.

Са снежня 1993 года ў будынку быў арганізаваны Музей закапанскага стылю імя Станіслава Віткевіча, які стаў філіялам Татраўскага музея.

Літаратура Stanisława Witkiewicza styl zakopiański Teresa Jabłońska, wydawnictwo BOSZ, 2008, ISBN 978-83-7576-029-3

Катэгорыя:Закапанэ Катэгорыя:Музеі Малапольскага ваяводства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Малапольскага ваяводства