Lampropeltis — род неядавітых змей сямейства вужовых. Налічвае 14 відаў. Пашыраны ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы.

Апісанне Агульная даўжыня прадстаўнікоў гэтага роду складае ад 50 см да 2 м. Маюць яркую кантрасную афарбоўку. Звычайна малюнак складаецца са шматлікіх рознакаляровых кольцаў, часта сустракаецца спалучэнне чырвонага, чорнага і белага колераў. Луска гладкая.

Спосаб жыцця Аддаюць перавагу хвойным лясам, хмызняковаму рэдкалессю, лугам, паўпустыням, марскім узбярэжжам, гарам. Вядуць наземны лад жыцця. Харчуюцца змеямі, уключаючы ядавітых. Адначасна не грэбуюць і яшчаркамі і дробнымі грызунамі. Маюць схільнасць да канібалізму.

Маюць няпросты характар. Улічваючы, што ў прыродзе яны харчуюцца ў асноўным змеямі, трымаць іх варта строга паасобку. Нават самцоў з самкамі ў перыяд спарвання варта трымаць разам з вялікай асцярогай. Да чалавека гэтыя змеі звычайна не агрэсіўныя, іх даволі лёгка ўдаецца прыручыць.

Гэта яйцакладныя змеі.

Віды The Reptile Database

Катэгорыя:Вужовыя