Бессмяротны полк — міжнародная грамадская акцыя, што праводзіцца ў Расіі і шэрагу краін блізкага і далёкага замежжа ў Дзень Перамогі, падчас якой удзельнікі ідуць калонай і нясуць транспаранты з фотапартрэтамі сваіх сваякоў, якія змагаліся супраць фашызму ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама запісваюць сямейныя гісторыі сваіх герояў, якія перамаглі фашызм у Народным летапісе на сайце руху «Бессмяротны полк»Видео инструкция. Как создавать Семейные Истории на сайте Бессмертного Полка moypolk.ru http://www.moypolk.ru/videoinstrukciya .

Рух «Бессмяротны полк» у сучасным выглядзе быў ініцыяваны ў 2011 годзе ў Томску журналістамі Сяргеем Лапенковым, Сяргеем Калатоўкіным і Ігарам ДзмітрыевымНабатникова, Марина. . Тамсама, у Томску, народны рух атрымаў назву «Бессмяротны полк», быў створаны Статут Палка, у якім сфармуляваны прынцыпы руху як некамерцыйнай, непалітычнай, недзяржаўнай грамадзянскай ініцыятывы. Раней падобныя акцыі пад іншымі назвамі праходзілі ў іншых гарадах краіны. Такія мерапрыемствы адбыліся ў 2004—2006 гадах у Кузбасе (у гарадах Новакузнецку і Пракоп’еўску) і ў 2007 годзе — у Цюмені. Цяпер народны рух ахапляе 64 дзяржавы і тэрыторыі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт акцыі «Несмяротны полк»

Фота і відэа

Катэгорыя:Грамадскія кампаніі