— разнавіднасць геогліфа: японскае ландшафтна-садовае мастацтва прайгравання малюнкаў на з выкарыстаннем вырошчванага рысу розных сартоў і колераў.
У 1993 годзе жыхары японскай вёскі Інакадатэ прэфектуры Ааморы з мэтай прыцягнення турыстаў прыдумалі мастацкае афармленне звычайных рысавых палёў. Кожны год перад пасадкай рысу яны выбіраюць мастацкі вобраз і ўвасабляюць яго на полі, выкарыстоўваючы сарты рысу розных колераў. Акрамя традыцыйных японскіх сюжэтаў, на палях рэалізуюцца і знаёмыя ўсяму свету вобразы. У 2003 годзе была намаляваная Мона Ліза, у 2009 годзе — Напалеон, у 2013 — Мэрылін Манро. Паглядзець на гэтыя творы, якія існуюць толькі некалькі месяцаў, прыязджаюць шмат турыстаў. Так, у 2006 годзе гэтыя месцы наведала больш за 200 000 человек. З паспяваннем рысу малюнкі мяняюцца ў адценнях, а сабраны на палях ураджай гэтай расліны прадаецца па звычайных цэнах.
За жыхарамі Інакадатэ рушылі ўслед рысаробы горада Ёнедзава прэфектуры Ямагата, якія пачалі ствараць «уласны» тамбо-артFarmers create coloured rice 'murals' in Japan.
Некаторыя японскія кампаніі, у прыватнасці Japan Airlines, прапаноўвалі аграрыям заплаціць за іх рэкламу на гэтых творах мастацтва, але сябры мясцовай арганізацыі землеўладальнікаў адмовіліся ад гэтага.
Катэгорыя:Геогліфы Катэгорыя:Ландшафтны дызайн Катэгорыя:Рыс Катэгорыя:Садова-паркавае мастацтва Японіі