Украінская вышыўка — адзін з відаў народнага дэкаратыўнага мастацтва ўкраінскага народа ў выглядзе арнаментальнай ці сюжэтнай выявы на тканіне ці скуры. Вышыўка вырабляецца ўручную або з дапамогай швейных машын на прадметах адзення, галоўным чынам на жаночых і мужчынскіх кашулях (вышыванках), а таксама на прадметах хатняга ўжытку — абрусах, навалачках, ручніках і да т.п.

Апроч упрыгожвання адзення і інтэр’ерных абрадавых тканін, вышыўка нясе акультны характар. Яна з’яўляецца зачуром ад маланкі, бяздзетнасці, неўраджайнасці, няшчасця і да т.п..

Вышыўка на адзенні размяшчаецца на вызначаных месцах — у нізах рукавоў, на гарлавіне ці каўнеры, падоле ці падолах адзення — там, дзе няма доступу да цела. Колер і фігура гафту таксама маюць сваё значэнне.

Спасылкі

Катэгорыя:Народная творчасць Катэгорыя:Культура Украіны Катэгорыя:Вышыўка