Leptidea sinapis — дзённы матылёк роду сямейства .

Апісанне

Даўжыня пярэдняга крыла імага — 18-24 мм. Вусень з шырокімі жоўтымі бакавымі палосамі, зялёны, без спінных палос.

Біялогія У сярэдняй паласе развіваецца ў двух пакаленнях, на поўдні і ў асобныя цёплыя гады адзначаецца трэцяе пакаленне. Лёт матылькоў першага пакалення назіраецца з канца красавіка да сярэдзіны чэрвеня, другога — з пачатку чэрвеня да сярэдзіны жніўня. На поўдні матылькі з невялікімі перапынкамі лётаюць з красавіка па кастрычнік. Вусені харчуюцца толькі раслінамі з сямейства бабовых і актыўныя па начах. Зімуе кукалка.

Арэал Паўночна-заходняя Афрыка, Еўропа, выключаючы Крайнюю Поўнач, субарктычны і ўмераны паясы Азіі на ўсход да Байкала. Сучасны арэал віду мае патрэбу ва ўдакладненні, бо у цяперашні час устаноўлена, што назапашаныя раней звесткі аб яго распаўсюджанні адносяцца да двух відаў-двайнікоў і патрабуюць перагляду. Від шырока распаўсюджаны ва ўсім рэгіёне ад Скандынавіі, Хібінскага горнага масіву і Паўночнага Урала да Галоўнага Каўказскага хрыбта і Паўночнага Прыкаспія.

Месцапражыванні Адкрытыя біятопы — узлескі, паляны, абочыны дарог, лугі, берагі рэк і ручаёў, радзей палі. У гарах падымаецца да вышыні 2000 м над узроўнем мора.

Кармавыя расліны , , , , , , .

Час лёту Красавік — 3 дэкада, май, чэрвень, ліпень, жнівень.

Катэгорыя:Бялянкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі