Кацінбор (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета. З 1979 года ў складзе Ленінскага раёна Брэста.

Гісторыя У 1819-1850 гадах у маёнтку Кацінбор дзейнічала суконная мануфактура, на якой працаваў 31 рабочы (1828). Маёнтак і хутар уваходзілі ў склад Матыкальскай воласці Брэсцкага павета, пазней зліліся ў вёску. З 1940 года ў Цюхініцкім, у 1959-1979 гадах у Матыкальскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1979 годзе ўвайшла ў склад Брэста.

Насельніцтва 1905 - 58 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст)