Lampropeltis splendida — неядавітая змяя сямейства вужовых (Calubridae).
Апісанне Агульная даўжыня дасягае 1,2—1,3 м. Галава чорная са светлымі вертыкальнымі палосамі на губных шчытах. Агульны тон афарбоўкі спіны цёмна-карычневы або чорны. Па баках луска з вялікай колькасцю жоўтага. Малюнак складаецца з буйных, больш ці менш выяўленых, чатырохкутных седлападобных цёмных плям, падзеленых 2-3 вузкімі жоўтымі папярочнымі лініямі. Жывот цалкам чорны.
Распаўсюджанне Насяляе ад цэнтральнага і паўднёвага Тэхаса на захадзе на поўдзень Арызоны (ЗША) і поўначы Мексікі.
Лад жыцця Любіць засушлівыя раўніны і перадгор’і, хмызняковыя зараснікі, аддае перавагу трымацца па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Харчуецца яшчаркамі, змеямі і земнаводнымі.
Гэта яйцакладная змяя. Самка адкладае да 22 яек.
Літаратура Pyron, R. Alexander; Frank T. Burbrink 2009. Systematics of the Common Kingsnake (Lampropeltis getula; Serpentes: Colubridae) and the burden of heritage in taxonomy . Zootaxa 2241: 22-32 Pyron, R. Alexander; Frank T. Burbrink 2009. Lineage diversification in a widespread species: Roles for niche divergence and conservatism in the common kingsnake, Lampropeltis getula. Molecular Ecology 18: 3443-3457 Словник-довідник із зоології. — К., 2002. Baird & Girard, 1853: Catalogue of North American Reptiles in the Museum of the Smithsonian Institution. Part I. — Serpents. Smithsonian Institution, Washington, P. Lampropeltis splendida: інфармацыя на сайце The Reptile Database
Катэгорыя:Паўзуны Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Вужовыя