Канстанцін Мікалаевіч Бачароў (; больш вядомы, як Mélovin; нар. , , Украіна) — украінскі спявак, пераможца шостага сезона ўкраінскага вакальнага шоу «X-Фактар», фіналіст Нацыянальнага адбору Украіны на 62-гі песенны конкурс «Еўрабачанне».

Жыццяпіс

Дзяцінства і юнацтва Канстанцін нарадзіўся 11 красавіка 1997 года ў Адэсе ў сям’і Мікалая і Валянціны Бачаровых. З самага дзяцінства ён цікавіўся творчасцю, хоць і марыў быць цырульнікам, поварам або настаўнікам. У школе пастаянна рабіў пастаноўкі, арганізоўваў канцэрты, у якіх сам прымаў удзел . Таксама вучыўся ў музычнай школе, якую пасля пакінуў .

2015—2016: «Х-фактар» і пачатак кар’еры Канстанцін тройчы прымаў удзел у адборах да ўкраінскага вакальнага шоў «Х-фактар», але ні разу не трапляў на тэлевізійныя кастынгі . У шостым сезоне 2015 года ён, нарэшце, прайшоў да этапу праслухоўвання перад суддзямі, дзе пасля выканання песні «Без бою» групы «Акіян Эльзы» атрымаў пуцёўку ў трэніравальны лагер. Канстанцін з’явіўся ў прамых эфірах шоў і дайшоў да суперфіналу, у якім па выніках глядацкага галасавання стаў пераможцам . Падчас удзелу ў «Х-фактар» (шосты сезон) выконваў песні Стаса Шурынса, Тома Оделла, Адэль, Джамалы, Валерыя Меладзэ, Юрка Юрчанка і гуртоў «Акіян Эльзы», «Muse», «Pianoбой», «MBAND», «The Rasmus» і «Скрабін». Пасля перамогі разам з іншымі ўдзельнікамі шоу Канстанцін паехаў у канцэртны тур па Украіне.

2017: «Еўрабачанне» У канцы 2016 года Канстанцін вырашыў прыняць удзел у нацыянальным адборы на 62-й песенны конкурс «Еўрабачанне». 17 студзеня 2017 года ў спісе паўфіналістаў было абвешчана і яго імя . Згодна з жараб’ёўкай 18 лютага 2017 года спявак выступіў у трэцім паўфінале, выканаў аўтарскую песню «Wonder». Па выніках галасавання гледачоў і журы, Канстанцін трапіў у фінал нацыянальнага адбору, дзе зноў атрымаў максімальны бал ад гледачоў. У выніку заняў трэцяе месца, саступіўшы спявачцы Tayanna і групе «O.Torvald».

Дыскаграфія Не одинокая (2016) На взлёт (2016) Wonder (2016) Unbroken (2017) Hooligan (2017) Шлях (2017) Світ в полонi (2017) Play This Life (2017) Face to face (2017) Under The Ladder (2018) That’s Your Role (2018) З тобою, зі мною, і годі (2018) Чудова мить (2018) Ты (2019) Ти (2019) Oh, No (2019) Expectations (2019) Your Entertainment (2019) Want You To Stay (2019)

Музычныя відэа Год Назва Рэжысёр 2016 На взлёт Аляксандр Танканог

Спасылкі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Украіны