Аяўскі дзяржаўны ўніверсітэт (), афіцыйна Аяўскі дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эймс у штаце Аява, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1858 годзе як сельскагаспадарчы каледж і ўзорная ферма. 4 ліпеня 1959 года каледж быў афіцыйна перайменаваны ў дзяржаўны навукова-тэхналагічны ўніверсітэт. Гэта буйнейшы ўніверсітэт штата па колькасці студэнтаў. У ім прапануецца больш за 100 праграм атрымання ступені бакалаўра, 112 праграм атрымання ступені магістра і 83 праграмы атрымання ступені доктара. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт з'яўляецца сядзібай для адной з дзесяці нацыянальных навукова-даследчых лабараторый Міністэрства энергетыкі ЗША, навукова-даследчай лабараторыі біяаднаўляльных крыніц энергіі, інстытута раслінаводства і розных іншых навукова-даследчых інстытутаў.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі і навук пра жыццё Каледж ветэрынарнай медыцыны Каледж вольных мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж навук аб чалавеку Каледж дызайну Каледж магістратуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Аява

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аявы