Іван Міхайлавіч Э́йсмант, творчы псеўданім Іван Міха́йлаў (нар. , в. Луцкаўляны, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі тэлевядучы, старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся года ў в. Луцкаўляны Гродзенскага раёна ў сям’і Міхаіла Андрэевіча і Ганны Канстанцінаўны ЭйсмантаўЖизнь в прямом эфире, или эти незвездные Эйсмонты . У 1998 годзеИван Эйсмонт. Ведущие Белтелерадиокомпании з адзнакай скончыў Акадэмію МУС РБПяць фактаў пра новую прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант па спецыяльнасці юрыст. Восем гадоў працаваў па спецыяльнасці ў Гродне, меў званне капітана. У гэты час працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Прессбол».

На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыццё». У далейшым вёў праграмы «Сфера інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама». Вёў праграмы «Галоўны эфір», у якой з’яўляўся разам з жонкай Наталляй, і «Спорт-кадр».

Вучыўся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Займаў пасаду галоўнага дырэктара Галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага тэлеканала.

12 мая 2017 г. прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі БеларусіЗаместителем председателя НГТРК назначен Иван Эйсмонт.

6 лютага 2018 г. прызначаны на пасаду кіраўніка НДТРК РБЛукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА .

У лютым 2020 года заявіў, што на базе будзе створаны новы навінавы канал, які можна будзе параўнаць з «Euronews» і «BBC»В Беларуси создадут новый государственный телеканал. Обещают, что он будет как Euronews и BBC. У лютым 2020 года грэбліва выказаўся пра тарашкевіцу«Это не белорусский язык». Глава Белтелерадиокомпании высмеял тарашкевицу. У чэрвені 2020 года, каментуючы справу «Белгазпрамбанка» і Віктара Бабарыкі, заявіў, што «ва ўнутраныя беларускія справы ўмешваецца іншая дзяржава»Иван Эйсмонт: «Во внутренние дела страны вмешивается другое государство». У ліпені 2020 года выказаў упэўненасць у тым, што значная частка беларускага сегмента Інтэрнэту «выкарыстоўваецца на разгойдванне сітуацыі»Иван Эйсмонт: существенный сегмент белорусского интернета используется для раскачивания ситуации в стране.

У жніўні 2020 года частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі паспрабавала арганізаваць забастоўку. Эйсмант адмовіўся выходзіць да пратэстоўцаў на вуліцу і заявіў, па словах перамоўшчыкаў, што «ўсе, каму штосьці не падабаецца, могуць звольніцца на працягу гадзіны»Сотрудники гостелерадиокомпании Белоруссии объявили о забастовке. Праз некалькі дзён Эйсмант адказаў на афіцыйныя паведамленні пра пачатак забастоўкі, заявіўшы, што яна супярэчыць заканадаўству. Частка звольненых і супрацоўнікаў, якія звольніліся, была заменена расійскімі грамадзянамі, у тым ліку з «RT». Таксама Эйсмант адмовіўся асвятляць масавыя пратэсты ў рэспубліцы, што было адным з патрабаванняў некалькіх сотняў супрацоўнікаў БелтэлерадыёкампанііЧто Эйсмонт предложил бастующим? Забастовка на БТ: «россияне сидят, сами не рады, что в это вляпались»? .

З 2024 года дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання. У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Міжнародныя санкцыі Іван Эйсмант станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 17 снежня 2020 года Эйсмант быў уключаны ў «чорны спіс» Еўрасаюза за парушэнні правоў чалавека. Савет Еўрапейскага Саюза адзначыў, што Эйсмант як кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі адказвае за распаўсюджванне прапаганды ў дзяржаўных СМІ і падтрымлівае рэжым Лукашэнкі. Таксама Эйсмант выступіў з публічнымі заявамі з крытыкай мірных пратэстоўцаў, адмовіўся асвятляць пратэсты ды звольніў страйкуючых супрацоўнікаў БелтэлерадыёкампанііCouncil Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I. Акрамя таго, Эйсманта ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Швейцарыя. 26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя.

У жніўні 2023 года Канада таксама далучылася да санкцый супраць Эйсманта.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Сям’я Мае сястру Ганну Эйсмант, тэлевядучую Белтэлерадыёкампаніі. З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучай Наталляй КірсанавайНа свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция.

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання