Меда́ль Ушако́ва — дзяржаўная ўзнагарода СССР. Заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 3.03.1944 «Аб заснаванні ваенных медалёў: медаль Ушакова і медаль Нахімава».

Медаль выкананы па праекту архітэктара М. А. Шэпілеўскага.

Статут медаля Ушакова Медалём Ушакова ўзнагароджваліся матросы і салдаты, старшыны і сяржанты, мічманы і прапаршчыкі Ваенна-Марскога Флоту і марскіх частак пагранічных войскаў за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры абароне сацыялістычнай Айчыны на марскіх тэатрах, як у ваенны, так і ў мірны час.

Узнагароджанне медалём Ушакова ажыццяўлялася за асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя: у баях з ворагамі сацыялістычнай Айчыны на марскіх тэатрах; пры абароне дзяржаўнай марской граніцы СССР; пры выкананні баявых задач караблёў і часцей Ваенна-Марскога Флоту і пагранічных войскаў; пры выкананні воінскага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця. Медаль Ушакова носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За адвагу».

Апісанне медаля Ушакова Медаль Ушакова з серабра. Ён мае форму круга дыяметрам 36 мм з выпуклым борцікам, у сярэдзіне якога змешчана рэльефная пагрудная выява Ф. Ф. Ушакова, абрамленая па акружнасці выпуклымі кропкамі. Уверсе, па акружнасці, — надпіс выпуклымі літарамі: «Адмирал Ушаков». Унізе, пад рэльефным малюнкам Ушакова, — дзве лаўровыя галіны, злучаныя перакрыжаванай стужкай. Круг медалі накладзены на якар. На адваротным боку — нумар медаля. Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай блакітнага колеру з белымі і сінімі палоскамі ўздоўж краёў. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2 мм, шырыня сіняй палоскі — 1, 5 мм. Зверху стужкі, ад верхніх кутоў калодкі да ушку медалі, мацуецца якарны ланцуг.

Літаратура Кавалеры медали Ушакова. — СПб: Центральный военно-морской архив, издательство «Аграф+», 2011. — 455 с. — Тираж 350 экз. Изотова М. А., Царёва Т. Б. Ордена и медали России и СССР. — Ростов-на-Дону: ООО ИД «Валдис», 2010. — С. 624—625. — 736 с. — ISBN 978-5-9567-0960-3. Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 74—75. — ISBN 5-7062-0111-0. Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 59.

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта