Кацярына Сяргееўна Грыгор’ева (15 верасня 1989, Аленягорск) — расійская топ-мадэль. З красавіка 2015 года па 2016 год з’яўлялася адным з «анёлаў» кампаніі Victoria’s Secret.

Нарадзілася ў Аленягорску Мурманскай вобласці у 1989 годзе ў сям’і вайскоўца, з дзевяцігадовага ўзросту займалася бальнымі танцамі. Адукацыю атрымала ў Мурманскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце па спецыяльнасці «Маркетынг». У 2010 годзе праходзіла кастынг на конкурс «Міс Расія»Мурманчанка Екатерина Григорьева поборется за корону «Мисс Россия», аднак у фінал не патрапіла, наступную спробу зрабіла ў 2012 годзе, аднак ізноў сур’ёзнага поспеху не дамаглася: увайшла ў дзясятку фіналістак. У 2012 годзе прыняла ўдзел у шоў Топ-мадэль па-руску, стаўшы віцэ-міс конкурсу разам са сваёй сястрой, таксама мадэллю — Валянцінай Грыгор’евай. На міжнароднай арэне дэбютавала ў 2014 годзе на тыдні высокай моды ў Нью-Ёрку, адкрыўшы юбілейны паказ Donna Karan, пазней была запрошана ў Парыж і Мілан, дзе сярод іншых дэфілявала на паказах Elie Saab, Versace, Dolce & Gabbana, Oscar de la Renta, Celine, Givenchy, Gucci, Roberto Cavalli, Alexander McQueen. Па выніках 2014 года была абрана сайтам models.com, адной з лепшых мадэляў-адкрыццяў сезонуTop Newcomers / The breakout faces of the season FW14.

У розны час брала ўдзел у паказах: Alexander McQueen, Barbara Bui, Celine, Dolce & Gabbana, Donna Karan, Elie Saab, Giambattista Valli, Givenchy, Gucci, Isabel Marant, Oscar de la Renta, Ralph Lauren, Roberto Cavalli, Stella McCartney, Tory Burch, Versace, Viktor & Rolf, Vionnet, Emanuel Ungaro, Balmain, Givenchy, Nina Ricci, Anthony Vaccarello, Christian Dior і інш..

У 2014See Who is Walking the 2014 Victoria’s Secret Fashion Show, 2015Victoria’s Secret Fashion Show 2015: All 44 models revealed, plus the reality behind the auditions detailed | Features | Lifestyle | The Independent і 2016 гадахШоу Victoria’s Secret 2016: Secret Angel і Dark Angel была запрошана на выніковы паказ кампаніі Victoria’s Secret.

На вокладках часопісаў Numero, лістапад 2014 Vogue Расія, лістапад 2014 Allure Расія, красавік 2016 Cover Magazine, чэрвень 2016

Спасылкі

Прафайл на Fashion Model Directory Прафайл на models.com Прафайл на Dom Models

Катэгорыя:Топ-мадэлі Катэгорыя:Фотамадэлі Расіі Катэгорыя:Топ-мадэлі Расіі Катэгорыя:Выпускнікі Мурманскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Анёлы Victoria’s Secret