Су́цінка (канал Суцінка) — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці і Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Талька (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 44 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 м/км. Пачынаецца з меліярацыйных каналаў каля паўночна-заходняй ускраіны вёскі Крамок (Асіповіцкі раён), упадае ў Тальку прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад паўночнай ускраіны вёскі Суцін (Пухавіцкі раён). Рэчышча каналізаванае. Вадазбор раўнінны.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области Общая характеристика речной сети Могил`вской области

Катэгорыя:Рэкі Асіповіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Свіслачы (прыток Бярэзіны)