Svet Boogie Band — беларускі блюз-бэнд. Заснаваны ў 2003 годзе Святаславам Хадановічам (Svet). Спыніў сваё існаванне ў 2008 годзе, у сувязі са смерцю заснавальніка групы.
Гісторыя Першапачатковая назва калектыва — «Svet & Al Boogie Band» (да чэрвеня 2004 года).
У 2004 годзе Сяргея Катлярова замяніў Аляксей Золатаў (ударныя), Аляксея Шыловіча замяніў Арцемій Крычэўскі. У 2005 годзе Крычэўскага замяніў Зміцер Гаўрылік, Арцёма Гаўрушына — Ціхан Золатаў (бас). У 2006 годзе Гаўрыліка замяніў Аляксей Шыловіч, які вярнуўся у калектыў.
Група гастралявала па Францыі, Польшчы, Чэхіі, часта выступала ў маскоўскіх джазавых і блюзавых клубах.
У верасні 2008 года ў ДТЗ загінуў лідар калектыва Святаслаў Хадановіч, яму было 28 гадоў.
У 2012 годзе выйшаў двухсерыйны дакументальны фільм «SVET» пра музыку Святаслава Хадановіча.
Дыскаграфія 2003 — «Happy With The Boogie» (альбом, CD) 2004 — «Live At JVL Art Club» (Live, DVD/CD) 2005 — «Nothing But Love» (альбом, CD) 2007 — «Goin' 2 London» (сінгл, CD) 2008 — «Live» (Live, DVD)
Склад Святаслаў Хадановіч (Svet) — вакал, фартэпіяна, гармонік Аляксей Шыловіч (Al) — гітара, вакал Сяргей Катляроў — ударныя Арцём Гаўрушын — бас
Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:Блюз-рок-гурты