Маламядзве́жынскі сквер (, ) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Волаха і жылой забудовайАб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска . Плошча сквера складае звыш 8 га.

Гэты раён здаўна славілася цагельнямі, побач з якімі з’явіліся гліняныя кар’еры. З часам кар’еры напоўніліся вадой і ператварыліся ў невялікія сажалкі (тучкі). Вялікая сажалка, якая ўтварылася на тэрыторыі Маламядзвежынскага сквера, у народзе носіць назву Мухля, як і сажалка ў Тучынскім скверыРайоны, кварталы: история минской «Розочки».

У савецкія часы сквер насіў імя 60-годдзя УЛКСМ. Назва «Маламядзвежынскі» прысвоена скверу ў 2009 годзе, па назве былой вёскі Малое Мядзвежына, якая знікла ў 1970-я гады.

У 2010-я гады сквер быў добраўпарадкаваны, адрамантаваны дарожкі, пастаўлены лаўкі для адпачынку, створаны фантан з каскадамі вадаспадаў, абсталявана пляцоўка для выгулу і дрэсіроўкі сабак. Таксама ў скверы маюцца спартыўная і дзіцячая пляцоўкіЗЕЛЕНЫЙ МИНСК. КОНТРАСТЫ МОСКОВСКОГО РАЙОНА .

У 2015 годзе ў гонар 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне была закладзе алея з 70 саджанцаў і ўстаноўлены памятны камень.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Купрыянава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Волаха (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Мінску